• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
23.02.2021 | Гісторыя

Пратэст у час сталінізму: як беларус кінуў вершаваны выклік таталітарнай сістэме

Гісторык-архівіст Зміцер Дрозд на сайце Беларускага дакументацыйнага цэнтра распавядае пра лёс маладога беларускага селяніна Івана Каваленкі, які кінуў выклік сталінскай сістэме і знік у лагерах праз апазіцыйныя вершы. Новы Час прыводзіць гэтую гісторыю.


Ілюстрацыйна выява. 1-ы Усебеларускі з
Ілюстрацыйна выява. 1-ы Усебеларускі з’езд калгаснікаў-ударнікаў у памяшканні мінскага дзяржаўнага яўрэйскага тэатра (будынак былой сінагогі) 15-19 красавіка 1933 г. Падчас 2-га з’езду (10-12 ліпеня 1933 г.) у Наркамзем звярнулася група калгаснікаў вёскі Прыгаўка Крычаўскага раёна з просьбай «аказаць нам садзейнічанне, не дапусціць нас памерці галоднай смерцю, даць існаваць да паспявання ўраджаю і ўборкі». Пасля праведзенага расследавання ініцыятары звароту на чале з Мікітам Паньковым былі арыштаваныя. Калгас прызнаны «моцным», скаргі на голад — антысавецкай агітацыяй.

Нават пасля самых маштабных рэпрэсій, якія ўвайшлі ў нашу гісторыю як «Вялікі тэрор», сталінскім катам не ўдалося задушыць усе пратэсты ў Беларусі. Праўда, ведаем мы пра іх цяпер зусім няшмат, толькі зрэдку ўдаецца даведацца новыя імёны іх ахвяр.

У фондзе ЦК КП(б) Беларусі захаваўся цікавы дакумент — сведчанне барацьбы беларусаў супраць сталінскай акупацыі. Дакумент унікальны і тым, што тычыцца лёсу зусім маладога: 15-16-гадовага змагара з бальшавізмам. І тым, што сваю барацьбу ён вёў як Паэт — адпраўляючы ў розныя ўстановы свае хай абсалютна недасканалыя юнацкія вершы, у якіх не проста апісваў цяжкае жыццё беларускага селяніна ў гады «калектывізацыі», але і адкрыта заклікаў да паўстання супраць бальшавікоў. І тым, што яго вершы напісаны на беларускай мове.

У зусім сакрэтным паведамленні сакратару ЦК КП(б)Б Панамарэнку ад наркама ўнутраных спраў БССР Цанавы 24 жніўня 1940 года напісана наступнае:

"У сакавіку 1940 г. у адрас Беларускага камітэта радыёвяшчання паступіў ананімны ліст контррэвалюцыйнага зместу, напісаны ў вершаванай форме на беларускай мове, які выходзіць з Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці.

У лісце аўтар усяляк дыскрэдытаваў калгасны лад, апісваў паклёпніцкія выдумкі пра жыццё калгаснікаў, адначасова заклікаючы насельніцтва да паўстання супраць савецкай улады. Копію ліста прыкладаю.

Пры праверцы было выяўлена, што ў лютым месяцы 1940 года паступіў аналагічнага зместу ліст на адрас дырэктара Аляксандраўскай школы, Гарадоцкага раёна.

Прынятымі агентурна-аператыўнымі мерапрыемствамі ўстаноўлена, што аўтарам іх з’яўляецца КАВАЛЕНКА Іван Мікалаевіч, 1924 года жыхар калгасу ім. Молатава Гарадоцкага раёна, выхадзец з сялян-сераднякоў, у 1939-1940 двойчы выключаўся са школы за хуліганства.

Намі дадзены ўказанні УНКУС Віцебскай вобласці КАВАЛЕНКУ І.М. арыштаваць і правесці следства.

Вынікі паведамлю".



Да спецспаведамленняў былі прыкладзены і аддрукаваныя на машынцы два вершы Івана Каваленкі. Зміцер Дрозд мяркуе, што арыгіналы былі напісаныя ад рукі, бо наўрад ці ў глухой вёсцы знайшлася б друкаваная машынка, даступная простаму хлопцу. Гэтым выкліканыя і некаторыя памылкі, зробленыя чэкістам-перапісчыкам.

Гісторык адзначае, што вершы не прэтэндуюць на літаратурны шэдэўр, хоць сам Іван і называе сябе Паэтам (нават прыдумаў сабе творчы псеўданім Іван Зацяты). Але ён звяртае ўвагу на юнацкую дзёрзкасць чалавека, які вырас ужо пры злачыннай савецкай уладзе, не ведаў нічога іншага, але быў здольны нават пасля ўсяго абалваньвання ў савецкай школе і камуністычнай прапаганды адрозніць дабро і ад зла. І не прамаўчаць, а назваць зло — злом. І не толькі назваць, але і заклікаць з ім змагацца. Пры гэтым Іван не сумняваецца: скажы праўду — гніць у турме!

Цяпер мы нават не ведаем, як і калі скончылася жыццё юнага беларускага паэта. Спроба Змітра Дразда атрымаць інфармацыю з крымінальнай справы Івана Каваленкі, якая захавалася ў архіве КДБ па Віцебскай вобласці, скончылася прадказальна: спасылкай на зручны для ўсіх захавальнікаў чэкісцкіх таямніц закон аб рэабілітацыі, а не на закон аб архіўнай справе, які абмяжоўвае доступ да несакрэтных дакументаў на 75 гадоў.

Ніжэй — вершы Івана Каваленкі:





Далейшы лёс маладога паэта быў прадказальны:

Каваленка Іван Мікалаевіч, нарадзіўся ў 1924 г. у в. Лабуны Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл.; беларус; адукацыя пачатковая. Пражываў: Віцебская вобл., Гарадоцкі р-н, в. Лосвіда. Арыштаваны 16 жніўня 1940 г. Прыгавораны: Асобай нарадай 14 чэрвеня 1941 г., абвінавачаны.: 72 КК БССР — антысавецкая агітацыя. Прысуд: 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 7 чэрвеня 1989 Пракуратура Віцебскай вобл.

Пакуль не ўдалося прабіць сцяну, пабудаваную чэкістамі ў архівах КДБ. На запыт ва Упраўленне КДБ па Віцебскай вобласці Зміцер Дрозд атрымаў адказ аб тым, што сапраўды там захоўваецца спыненая справа рэабілітаванага Івана Каваленкі. Але азнаёміцца з дакументамі можа толькі ён сам (што ўжо немагчыма) альбо яго сваякі.

Новы Час

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

ГУБАЗіК затрымаў 70-гадовага гомельскага барда Аляксея Ільінчыка

Як паведамляюць праваабаронцы, па звестках праўладных тэлеграм-каналаў, пенсіянера затрымалі з-за «„творчай“ дзейнасці...

valiancina_shauchenka
Культура

Парк Жылічы хочуць пераўтварыць у парк Булгакаў

Праект вынесены на грамадскае абмеркаванне, піша «Зялёны партал». Парк у Жылічах Міністэрства прыродных...

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Ірына Шушкевіч: «Станіслаў прасіў, каб на магіле паставілі крыж…»

Жонка першага кіраўніка незалежнай Беларусі распавяла «Народнай Волі», якімі для яе былі тры з паловай месяцы без...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Абрад «Страла» ў Валасовічах. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»

Паглядзіце, як праходзіў абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы». Абрад праходзіў на Ушэсце ў вёсцы Валосавічы...

Апошнія навіны

    Грамадства
    ГУБАЗіК затрымаў 70-гадовага гомельскага барда Аляксея Ільінчыка
    Культура
    Парк Жылічы хочуць пераўтварыць у парк Булгакаў
    Грамадства Асоба
    Ірына Шушкевіч: «Станіслаў прасіў, каб на магіле паставілі крыж…»
    Культура Грамадства
    Абрад «Страла» ў Валасовічах. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства
    Амбасадарка Швецыі Крысціна Юханэсан: «Успаміны пра Беларусь, якую я за гэты час шчыра палюбіла, будуць саграваць мяне дома...»
    Літаратура
    «Мастацкая літаратура» выпусціла аднатомнік з п’есамі і апавяданнямі Аляксея Дударава
    Грамадства
    Ганна Шаркунова: Мы павінны быць дома, нам вельмі шмат чаго трэба зрабіць!
    Грамадства Адукацыя
    Першы званок: шлях да ведаў ці нервовых зрываў?
    Літаратура Асоба
    «За працу я атрымала 100 долараў». Гэту мінчанку называлі літаратурным вундэркіндам, у яе была прэзідэнцкая стыпендыя, і яна жыла ў камуне хіпі. Вось што з дзяўчынай зараз
    Культура Грамадства Літаратура
    Міленіялы: раслі без глебы і ператварыліся ў перакаці-поле
    Адукацыя Беларусы свету
    У Польшчы вучыцца 11 тысяч беларускіх студэнтаў
    Грамадства
    Беларусь не хоча, каб яе грамадзяне скардзіліся ў ААН наконт парушэнняў правоў чалавека 
    Грамадства Беларуская мова
    Чалавек перайшоў на беларускую? Адкаркоўваем шампанскае!
    Грамадства
    Зняволенаму журналісту Анджэю Пачобуту выставілі новае крымінальнае абвінавачанне
    Грамадства
    У Гродне ўратуюць ад разбурэння найстарэйшую капліцу на Вайсковых могілках. Што для гэтага патрэбна

Афіша

  • 18.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя фотакнігі «Плошча перамен» Яўгена Ацецкага ў Варшаве

  • 18.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 18.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 18.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 18.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 18.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 18.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як аддавалі Беласток
    • Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
    • 50 гадоў ад забойства лідара руху нацыянальнага адраджэння
    • У Літве знайшліся тэксты, якія маглі належаць Кастусю Каліноўскаму
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM