Беларускі музыка-гусляр Алесь Чумакоў запрашае ўсіх неабыякавых падтрымаць выданне новага альбома ірландскіх карчомных песняў па-беларуску "Праўда ў віне"!
Сбор сродкаў на выданне дыска адмысловых перакладаў ірландскіх папулярных спеваў адкрыты на краўдфандынгавай пляцоўцы ULEJ.
Алесь Чумакоў – беларускі майстар-гусляр, вядомы шырокай публіцы як музыка гурта «Стары Ольса» і лідар праекта Ceilidh Ceol. Пазнавальны вакаліст і інструменталіст, спадар Чумакоў паспяхова адкрыў сябе ў сольнай творчасці і праз удалую апрацоўку сярэднявечных беларускіх народных баладаў і ваярскіх песень працягнуў адраджэнне і сучаснае ўдасканальванне старажытнай традыцыі гуслярства.
У 2013 годзе пабачыў свет дыск "Сыны старадаўняй Літвы", у якім Алесь Чумакоў творча раскрыў тэму падабенства лёсу Беларусі і Ірландыі, мінулага краін, іх шляху да незалежнасці, змагання за Свабоду, апявання ў песнях сваіх Герояў і гістарычных падзей. У перакладзе ірландскіх гераічных песен на беларускую мову прагледжваецца асаблівы рамантызм часоў Касцюшкі, з гонарам узгадваюцца паўстанні XIX стагоддзя.
У альбоме "Праўда ў віне" Алесь Чумакоў адлюстроўвае працяг пошуку ўзаемасувязі дзвюх краін. На другім дыску музыка прапануе слухачам пераклад улюбёных усімі ірландцамі, папулярных карчомных песен.
На сённяшні дзень студыйная праца над альбомам "Праўда ў віне" амаль скончана. Усе аранжыроўкі выкананыя таленавітымі музыкамі ў традыцыйнай ірландскай манеры на традыцыйных ірландскіх інструментах: акардэоне (Алеся Чумакова), скрыпіцы (Вера Гулюкіна, Лена Амосава, Аліса Хармац), флейтах (Павел Саракалетаў), вістлах (Павел Саракалетаў), банджо (Павел Саракалетаў, Алесь Чумакоў), гітары ў ірландскім строі (Алесь Чумакоў), бойране (Барыс Машкароў), барабанах (Алексей Войцех) і іншых. Таксама, як і на першым дыску, акрамя голасу Алеся Чумакова ў спевах можна пачуць чароўнае сапрана Таццяны Ячнай.
Запрашаем усіх паўдзельнічаць у праекце і падтрымаць прыгожае выданне новага альбома ірландскіх карчомных песняў па-беларуску "Праўда ў віне" пад адной вокладкай з перавыданнем ірландскіх гістарычных песняў па-беларуску "Сыны старадаўняй Літвы".
Падрабязней пра праект тут.