Прайдзі апытанку і прапануй твор для перакладу на беларускую мову!

Ініцыятыва BelRead праводзіць ананімнае апытанне для таго, каб высветліць, якія замежныя творы чытачы хацелі б пачытаць на беларускай мове.

BelRead

Цягам 3 тыдняў усе жадаючыя могуць прапанаваць на пераклад любы замежны твор. Па выніках апытання каманда BelRead перакладзе на беларускую мову той твор, які найчасцей будзе прапанаваны чытачамі ў апытанцы.

Прайсці апытанне можна па спасылцы.

Што ўжо зроблена ініцыятывай BelRead?

  • Пераклалі і выдалі апавяданні Лаўкрафта (пераможца першай апытанкі). Замовіць можна тут.

  • Пераклалі «Эн з зялёных Мезанінаў» (другое месца ў другой апытанцы).

  • Вядуцца перамовы наконт аўтарскіх правоў адносна пераможцаў трэцяга апытання.

BelRead — канал, прысвечаны сучаснай і класічнай літаратуры на беларускай мове і далучэнню чытачоў да жывой літаратурнай супольнасці: тут публікуюцца навіны кніжнага рынку, пераклады замежных аўтараў, агучка фрагментаў кніг.

Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.

Вось як можна гэта зрабіць