Хто прыдумаў, што беларусы — партызаны? Якуб Колас

Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.

«Smaliennie viepruka»

Чаму апошні ліст Якуба Коласа хавалі да 1990 года? Як класік перажыў Сталіна і Панамарэнку? Што калекцыянаваў Колас і чаму добра страляў? Як дзед Талаш тэрарызаваў свайго «стваральніка»? Чаму імя роднага брата пісьменніка было забытае на доўгія гады? Урэшце, хто галоўны — Купала ці Колас? Сапраўдны Якуб Колас — Канстанцін Міцкевіч — у нашым відэа.

Папярэднія выпускі відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука» глядзіце па спасылцы.