Сёння адбудзецца прэм'ера фільма «Праз рэйкі»

Аўтары адзначаюць, што «Праз рэйкі» — фільм пра час пералому, студэнцтва, транспарт, эміграцыю і лакальныя апакаліпсісы, піша «Новы Час».


109.jpg

«Дакументалка пра пераломны час для Беларусі і шасці герояў — беларускіх студэнтаў, а таксама для гораду, у якім яны апынуліся, — гаворыцца ў апісанні да фільму. — «Праз Рэйкі» распавядае пра злом і трансфармацыю, паказвае той час, якога дагэтуль не было і ўжо не будзе.


Героі фільму — беларускія студэнты розных лёсаў і ўніверсітэтаў, і ўсе яны звязаныя месцам, у якім апынуліся — постіндустрыяльным і постапакаліптычным горадам Лодзь».

Філь зняты камандай Lodka Production — беларускай кінастудыяй у Польшчы, якую заснавалі рэжысёр Антось Сівых і прадзюсер Ірына Паўловіч.

«Гэта фільм, які не забірае, а дае, — лічаць аўтары. — Расповед пра цяжкія падзеі з незвычайнай кропкі погляду».

Прэм’ера — сёння, 16 ліпеня, а 20-й гадзіне па мінскім часе (19:00 па Варшаве).

Паглядзець «Праз рэйкі» можна будзе па спасылцы.