Прэзэнтацыя чарговага нумару “Скарыніча” – штогадовага альманаха беларусаў Масквы

13 сьнежня, 14.00, у канфэрэнц-залі Бібліятэкі ўкраінскае літаратуры ў Маскве адбудзецца прэзэнтацыя сёмага нумара альманаха “Скарыніч”, што выдаецца беларусамі Масквы пад кіраўніцтвам вядомага беларускага маскоўскага публіцыста і літаратуразнаўцы Аляксея Каўкі.

Тэма сёмага выпуску альманаха – “Беларус у маскоўскай прасторы”. У выданьне ўвайшілі артыкулы, успаміны, эсэ па тэмах беларускай культурнай прысутнасьці ў Маскве, яе захаваньню, беларуска-расейскім адносінам. У альманах увайшоў шэраг гістарычных дакумэнтаў датычна жыцьця беларускай дыяспары ў Маскве.

Сардэчна запрашаем усіх:

13 сьнежня 2008 г.

Бібліятэка ўкраінскай літаратуры ў Маскве

Трифоновская ул., 61 (м. Рижская)

Тэгі: ,