Прэзентацыя прыгодніцкага раману “Адваротны бок люстра”

30.03.2012 Афіша

5 красавіка (чацвер) у кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзентацыя прыгодніцкага раману Ксеніі Шталянковай “Адваротны бок люстра”.

У  імпрэзе, акрамя аўтаркі, бяруць удзел:

Арцём Кавалеўскі
Алена Масла

На імпрэзе прагучыць музыка ХVІстагоддзя ў выкананні Рамана Сугакава
Вядоўца імпрэзы – Аляксандр Корзюк, загадчык гсітарычнай кафедры БДПУ
Уваход – вольны. Пачатак а 19

Крыху пра раман. Праз  люстра, якое яна купіла выпадкова,15-гадовая школьніца з сучаснай Вільні  трапляе ў ХVI ст., дзе знаёміцца з маладым шляхціцам Міхалам Саколічам. Гэтай пары выпадзе пабываць пры двары Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл, ды апынуцца ў самым віры каралеўскіх інтрыг і змоваў.