У Мінску адбудзецца прэзентацыя выставы «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць»

16.01.2023 Афіша

У аўторак, 17 студзеня, у Музеі гісторыі і культуры габрэяў Беларусі прэзентуюць частку выставы «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць», а менавіта біяграфіі ахвяр Халакоста: Цыры Гольдзінай з Мінска, Эрыха Клібанскага з Кёльна, Лілі Грун з Вены, а таксама Хануша Мюнца з Прагі.


photo_2023-01-16_13-01-05.jpg

Па заканчэнні прэзентацыі адбудзецца паказ фільма пра паўстанне ў Лахвенскім гета «Лахва. Кошт свабоды» і гутарка з аўтарам фільма Барысам Герстэнам.

Рэгіструйцеся па спасылцы.

Дата: 17 студзеня
Час: 18.30
Месца: Музей гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі, вул. Веры Харужай 28, Мінск