Прэзентацыя тэматычнага альманаха да 140-годдзя Янкі Купалы ў Мінску

У сераду, 5 кастрычніка, у Музеі Янкі Купалы прэзентуюць тэматычны нумар часопіса «Роднае слова», прымеркаваны да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы.


photo_2022-10-04_14-30-06.jpg

Здавалася б, Купалавы жыццё і творчасць вывучаны ўздоўж і ўпоперак, а плён купалазнаўства мог бы скласці шматтомную бібліятэку. Але ж вось — усё новыя і новыя дэталі, факты, знаходкі ды нават адкрыцці.

Пра іх і раскажуць падчас прэзентацыі аўтары «Роднага слова» — купалазнаўцы ХХІ стагоддзя, якія імкнуліся паглядзець на асобу і творчасць паэта ў святле новага часу.

У імпрэзе бяруць удзел народны ансамбль цымбалістаў «Вярба» і акцёр Ігар Пятроў.

Уваход вольны. Завітвайце!