Прэзентацыя “Капітана Танакі” 7 лютага

06.02.2009

Шаноўныя сябры! 7 лютага (у суботу) ў 16:00 запрашаем Вас і Вашых дзетак на прэзентацыю кнігі Алеся Кудрыцкага “Капітан Танака”! Месца сустрэчы: Менск, Старавіленскі тракт, 41 Палац дзяцей і моладзі, каб. 108.
У праграме: знаёмства з аўтарам і выдаўцамі, майстар-клас па ляпленні Танакаў з пластыліну, прагляд мультфільма, аўтографы і фотаздымкі. Не забудзьцеся прыхапіць пластылін, дошчачкі, сурвэткі!

Ахвотных просім тэлефанаваць: (029) 676 89 88 (Стася), запісвацца на форуме, ці канатктаваць праз e-mail: n.dzietki@yahoo.com, skype: Kryscina, isq: 353 181 833 Увага! Колькасць месцаў абмежаваная.