• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
01.08.2017 | Афіша Літаратура

Прэзентацыя кнігі «Сусветная спадчына Францыска Скарыны» –3 жніўня

3 жніўня 2017 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя кнігі «Сусветная спадчына Францыска Скарыны».

6 жніўня 1517 года (роўна 500 гадоў таму) у Празе выйшла першая друкаваная беларуская кніга – Псалтыр, якая лічыцца адной з самых папулярных і распаўсюджаных у хрысціянстве кніг Бібліі. Гэтай кнігай першадрукар Францыск Скарына паклаў пачатак усяму беларускаму кнігавыданню, якое развівалася ў цеснай сувязі з еўрапейскім і ўсходнеславянскім кнігадрукаваннем.

Унікальная кніга «Сусветная спадчына Францыска Скарыны», выдадзеная па заказу Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

skaryna_kniha

Багата ілюстраванае выданне выйшла ў серыі «Энцыклапедыя рарытэтаў» на трох мовах – беларускай, рускай і англійскай.

Упершыню ў адной кнізе прадстаўлены ўсе 25 кніг беларускага першадрукара. У сучасным выданні наглядна паказана кніжная спадчына Францыска Скарыны, якая сёння з’яўляецца нацыянальным здабыткам і захоўваецца ў кніжных і музейных зборах многіх краін свету – Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі, Даніі, Польшчы, Літвы, Вялікабрытаніі, Славеніі, Чэхіі, ЗША.

Кніга «Сусветная спадчына Францыска Скарыны» атрымала

ГРАН-ПРЫ Міжнароднага конкурсу краін-удзельніц СНД «Мастацтва кнігі – 2017»,

ГРАН-ПРЫ Еўразійскай міжнароднай кніжнай выставы «Eurasian Book Fair – 2017».

На прэзентацыю, якая праводзіцца напярэдадні юбілейнай даты выхаду першай беларускай кнігі, запрошаны дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса замежных краін, СМІ.

Рэдакцыйны савет: Л.С. Ананіч, У.У. Андрыевіч (галоўны рэдактар), Б.У. Святлоў, І.В. Карпенка, Р.С. Матульскі, А.А. Каваленя, А.І. Лакотка, І.В. Саверчанка, В.В. Даніловіч, Г.Я. Галенчанка, М.В. Нікалаеў, Л.У. Языковіч.

Укладальнік А.А. Суша.

Аўтары тэкстаў А.А. Суша, Г.У. Кірэева.

Рэцэнзент доктар гістарычных навук Г.Я. Галенчанка.

Пад навуковай рэдакцыяй доктара педагагічных навук Р.С. Матульскага.

Мастацкае афармленне і камп’ютарная вёрстка А.П. Сітайла.

У выданні выкарыстаны фатаграфіі з фондаў Адэскай нацыянальнай навуковай бібліятэкі (Адэса), Беларускай бібліятэкі і музея Францыска Скарыны (Лондан), карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка (Мінск), бібліятэкі Кембрыджскага ўніверсітэта (Кембрыдж), бібліятэкі Літоўскай акадэміі навук імя Урублеўскіх (Вільнюс), бібліятэкі Троіцкага каледжа (Кембрыдж), Брытанскай бібліятэкі (Лондан), Верхнялужыцкай навуковай бібліятэкі (Гёрліц), Дзяржаўнага гістарычнага музея (Масква), Закарпацкага абласнога краязнаўчага музея імя Т. Лягоцкага (Ужгарад), Каралеўскай бібліятэкі (Капенгаген), Львоўскай нацыянальнай навуковай бібліятэкі Украіны імя В. Стэфаніка (Львоў), Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (Мінск), Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы (Варшава), Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У.І. Вярнадскага (Кіеў), Нацыянальнай бібліятэкі Чэшскай Рэспублікі (Прага), Нацыянальнага музея імя А. Шаптыцкага (Львоў), Нацыянальнага музея Чэшскай Рэспублікі (Прага), Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі (Масква), Расійскай нацыянальнай бібліятэкі (Санкт-Пецярбург), універсітэцкай бібліятэкі (Вроцлаў).

«Сусветная спадчына Францыска Скарыны»

Францыск Скарына – знакаміты дзеяч культуры Беларусі эпохі Адраджэння. Менавіта ён першым ва Усходняй Еўропе змог выпусціць у 1517 г. друкаваную кнігу. Тым самым ён першы зрабіў кніжнае слова, а праз яго і ўсе веды чалавецтва даступнымі для шырокіх слаёў насельніцтва.

Пераклады біблейскіх кніг, выкананыя і выдадзеныя Ф. Скарынам, – унікальная з’ява беларускай і ўсёй усходнеславянскай культуры. Зараз выяўлена каля 520 друкаваных асобнікаў і 45 рукапісных спісаў кніг Ф. Скарыны, якія захоўваюцца ў дзяржаўных і прыватных зборах Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Літвы, Польшчы, Расіі, Славеніі, ЗША, Украіны, Чэхіі. Большасць выданняў першадрукара сёння зберагаецца ў тых краінах, для жыхароў якіх Ф. Скарына і выпускаў іх, – у Беларусі, Расіі і Украіне. Дзякуючы працы супрацоўнікаў бібліятэк, музеяў, архіваў, навуковых і навучальных устаноў да нашага часу ўдалося захаваць значную частку спадчыны асветніка.

Сёння выданні беларускага першадрукара як найбольшая каштоўнасць захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Яны ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, ахоўваюцца на дзяржаўным узроўні.

Найбольшая колькасць выданняў беларускага першадрукара (больш за 350 асобнікаў) захоўваецца сёння ў Расіі. Прычым вядомы яны не толькі ў сталічных Маскве і Санкт-Пецярбургу, але і Казані, Саратаве, Цюмені. Вялікія калекцыі выданняў Скарыны можна знайсці не толькі ў найбуйнейшых бібліятэках Расіі, але і ў музеях, і архівах.

Значнаму распаўсюджванню выданняў Ф. Скарыны на ўкраінскіх землях спрыяла адразу некалькі прычын. Украіна разам з Беларуссю ў часы Скарыны ўваходзіла ў склад адзінай краіны – Вялікага Княства Літоўскага. Не было ніякіх палітычных і адміністрацыйных межаў, якія маглі б перашкодзіць культурным і інтэлектуальным кантактам нашых народаў. Таму выданні Ф. Скарыны з лёгкасцю былі прыняты для выкарыстання з боку праваслаўных Кіеўскай мітраполіі, да якой і належалі землі Беларусі і Украіны. Старабеларуская і стараўкраінская мовы ў канцы XV – пачатку XVI ст. так мала адрозніваліся паміж сабой, што даследчыкі нярэдка лічаць іх адной мовай. Сёння выданні беларускага першадрукара можна знайсці ў розных гарадах Украіны.

Кнігі Ф. Скарыны як выданні рэдкія, арыгінальныя і каштоўныя выклікалі заканамерную цікавасць навукоўцаў, выдаўцоў, бібліяфілаў, адукаваных людзей еўрапейскіх краін. У наш час у краінах Захаду захавалася нязначная частка кніжнай спадчыны Ф. Скарыны. Акрамя гэтага яго выданнізахоўваюцца ў Брытанскай бібліятэцы, Беларускай бібліятэцы і музеі імя Францыска Скарыны, бібліятэцы Кембрыджскага ўніверсітэта, бібліятэцы Троіцкага каледжа ў Кембрыджы (усе – Вялікабрытанія), Верхнялужыцкай навуковай бібліятэцы (Германія), Каралеўскай бібліятэцы (Данія), бібліятэцы Літоўскай акадэміі навук імя Урублеўскіх, бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта (абедзве – Літва), Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы (ЗША), бібліятэцы Ягелонскага ўніверсітэта, Музеі князёў Чартарыйскіх, Нацыянальнай бібліятэцы Польшчы, універсітэцкай бібліятэцы ў Вроцлаве (усе – Польшча), Нацыянальнай і ўніверсітэцкай бібліятэцы Славеніі, Нацыянальнай бібліятэцы Чэшскай Рэспублікі, Нацыянальным музеі Чэшскай Рэспублікі.

У 2017 г. Рэспублiка Беларусь і ўвесь славянскі свет адзначаюць знамянальную дату – 500-годдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, якое ўзнікла ў 1517 г. дзякуючы дзейнасці Ф. Скарыны. Гэтая важная дата актуалізуе значэнне яго прац у гісторыі духоўнай культуры Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і шэрага іншых краін.

Першыя кнігі, выдадзеныя дзякуючы дзейнасці Ф. Скарыны, з’яўляюцца нацыянальным здабыткам, а сам першадрукар стаў адным з сімвалаў Беларусі. Ён сёння – найбольш вядомы айчынны асветнік і культурны дзеяч. Міжнароднае прызнанне 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання пацверджана рашэннем ЮНЕСКА аб уключэнні юбілею беларускага кнігадрукавання ў каляндар памятных дат гэтай міжнароднай арганізацыі.

Паводле арганізатараў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Вакалістцы гурта «Варган» Ксеніі Глот прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту

Пра вынікі суда над музыкай паведаміў яе муж і музыка Канстанцін Путронак у сваім Facebook. 30 чэрвеня ў Полацку...

valiancina_shauchenka
Замежжа Беларусы свету

У Кіеве назавуць тры вуліцы ў гонар выбітных беларусаў

Экспертная камісія па новых назвах вуліц зрабіла такі выбар падчас працэсу дэрусіфікацыі і дэкамунізацыі кіеўскіх вуліц. ...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Пайшла з жыцця лепшая ткачыха Маларытчыны, народная майстрыха Беларусі Сцепаніда Сцепанюк

У свой час яна аднавіла сакрэты ткацтва «кажушком» ўнікальнага Маларыцкага строю XIX — сярэдзіны XX стагоддзя. Раней...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

У сузаснавальніка TheVillage-Беларусь і kyky Аляксандра Васілевіча скончыліся суды і ён з’ехаў з Беларусі

Зараз ён знаходзіцца са сваёй сям’ёй у Эстоніі. «Нечакана скончыліся суды! Абвінавачаны, асуджаны, але...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    Вакалістцы гурта «Варган» Ксеніі Глот прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту
    Замежжа Беларусы свету
    У Кіеве назавуць тры вуліцы ў гонар выбітных беларусаў
    Мастацтва
    Пайшла з жыцця лепшая ткачыха Маларытчыны, народная майстрыха Беларусі Сцепаніда Сцепанюк
    Грамадства Беларусы свету
    У сузаснавальніка TheVillage-Беларусь і kyky Аляксандра Васілевіча скончыліся суды і ён з’ехаў з Беларусі
    Гатуем з «Будзьма!»
    Зразы завіўныя, як у Ягайлы на сняданак. Гатуем разам з «Будзьма»
    Культура Грамадства Краіна
    У Копысі адкрылі бюст Янкі Купалы аўтарства кітайскага скульптара
    Грамадства
    У Полацку затрымалі музыку гурта «Варган» Ксенію Глот
    Музыка
    «Біг-Біт» – лонгплэй, які злучае пакаленьні Віктар Сямашка выдаў альбом, запісаны зь піянэрамі белроку
    Культура Мастацтва
    «Гэтая выстава як раз для тых, хто застаўся»: чым дзеляцца ў сваіх працах мастакі ў Беларусі?
    Замежжа Беларусы свету
    Тры папулярныя пытанні беларусаў пры пераездзе ў Польшчу: легалізацыя, медстрахоўка і нумар PESEL
    Грамадства
    Журналістку Таццяну Мацвееву выклікалі ў міліцыю і распытвалі пра «экстрэмісцкае фармаванне»
    Культура Гісторыя
    Як Рэч Паспалітая флот стварала.Лекцыя ад гісторыка Андрэя Радамана
    Музыка Беларуская мова Беларусы свету
    Топ-5 беларускіх трэкаў ад басіста гурта «Relikt» Змітра Наркевіча
    Гісторыя
    Дамашняя вайна роду Сапегаў
    Культура Каляндар
    «Прыйшоў Пятрок – апаў лісток». Народны каляндар беларусаў на ліпень

Афіша

  • 02.07 — 03.07

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Купалле на Запаведным востраве на Глыбоччыне

  • 02.07 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 02.07 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 02.07 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 02.07 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне
  • 02.07 — 09.07Выстава Аліны Блюміс «Межы і сінякі» ў Лос-Анджэлесе
  • 02.07 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 02.07 — 24.07Выстава выпускнікоў «Глебаўкі» ў Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    • «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    • У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    • Выйшаў альбом беларускіх святочных строяў канца ХІХ стагоддзя
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM