Прэзентацыя кнігі Яна Максімюка

31.08.2011 Афіша

Ну, што перакладчык “Уліса” і “Танцавальных гадзінаў…” Грабала спыніў маўчанне… Ян Максімюк выпусціў новую кнігу літаратурна-крытычных эсэ і ўспамінаў “Словы ў голым полі”: Прэзентацыя кнігі адбудзецца 6 верасня (аўторак) у кнігарні ЛогвінаЎ.

Кніжка “Словы ў голым полі” ўключае тэксты, напісаныя беластоцкім аўтарам і перакладчыкам, як 10-15 гадоў таму, так і зусім нядаўна, і выйшла ў сэрыі “Галерэя Б”.
У імпрэзе, акрамя аўтара, бяруць удзел:
Ігар Бабкоў
Адам Глобус
Уладзімір Арлоў

Вядоўца імпрэзы – рэдактар кнігі Сяргей Шупа. Пачатак а 19. Уваход вольны. Колькасьць месцаў абмежаваная.