19 лістапада — прэзентацыя новай кнігі пра бітву на Нямізе ў Гродна

Прэзентацыя новай кнігі Мікалая Плавінскага “Бітва на Нямізе. 3 сакавіка 1067 года” адбудзецца ў Гродна 19 лістапада ў 18.00. Шчыра запрашаем у галерэю “Крыга” (вул. Савецкая, 3).

12227678_1650402765239189_1044142197695005960_n

Крыху пра кнігу:

Новая кніга Мікалая Плавінскага прысвечана адной з самых знакамітых падзей айчыннай гісторыі эпохі Сярэднявечча – бітве на Нямізе. На падставе аналізу пісьмовых і археалагічных крыніц аўтар імкнецца рэканструявацьмасноўныя падзеі, якія папярэднічалі гэтай бітве, яе ход, вынікі і наступствы.