Са стэлы ля кіеўскага метро прыбралі гарады-героі Расіі і Беларусі

Раней там былі Масква, Ленінград, Сталінград, Тула, Мурманск, Смаленск, Наварасійск, а таксама Мінск і Брэст, паведамляе «Новы час».


szuljavska.jpg

У Кіеве са стэлы, размешчанай на праспекце Перамогі каля станцыі метро «Шуляўская», прыбралі гарады-героі Расіі і Беларусі.

З папярэдніх назваў засталіся толькі ўкраінскія — Кіеў, Севастопаль, Адэса і Керч.

Там, дзе раней былі Масква, Ленінград, Сталінград, Тула, Мурманск, Смаленск, Наварасійск, а таксама Мінск і Брэст, з’явіліся гарады-героі Украіны: Харкаў, Херсон, Чарнігаў, Нікалаеў, Валноваха, Ахтырка, Буча, Ірпень, Гостомель і Марыупаль.