Прыгоды Фіндуса і Пэтсана працягваюцца: новыя кнігі ўжо ў продажы!

На паліцах кнігарняў з’явіліся дзве новыя кнігі шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста пра вясёлыя прыгоды  дзядулі Пэтсана і ягонага кацяняці Фіндуса – “Пэтсан сумуе” і “Паляванне на ліса”.

petsan_i_findus

З кнігі “Паляванне на ліса” маленькія чытачы даведаюцца, якім чынам нашыя героі збіраліся адвадзіць ліса, які панадзіўся лазіць па куратніках суседзяў, якога гармідару яны нарабілі і што з гэтага ўсяго атрымалася. У кнізе “Пэтсан сумуе” аповед будзе пра “агульную млявасць і абыякавасць да жыцця” дзядулі Пэтсана, на якога раптам звалілася восеньская хандра, і пра тое, як маленькі Фіндус ратаваў сябра ад яе.

Галоўным героям гэтых кніг не патрэбнае дадатковае прадстаўленне: яны ўжо добра вядомыя беларускім дзеткам па кнігах “Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды”, “Блінны торт” і “Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькі”, якія пабачылі свет у серыі “Каляровы ровар” Саюза беларускіх пісьменнікаў. Пераклала новыя кнігі, як і ранейшыя, Надзея Кандрусевіч.

Кнігі Свэна Нурдквіста ўжо зрабіліся класікай дзіцячай літаратуры, а яго гісторыі пра старога Пэтсана і коціка Фіндуса перакладзеныя больш чым на 30 моваў свету. Незвычайныя ілюстрацыі будуць цікавыя не толькі дзецям, але і іх бацькам.

Новыя кнігі Свэна Нурдквіста можна знайсці ў наступных сталічных крамах:

“Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72);
“Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2);
“Веды” (вул. К.Маркса, 36);
“Светач” (пр-т Пераможцаў, 11);
“Цэнтральная кнігарня” (пр-т Незалежнасці, 19);
“Эўрыка” (вул. Куйбышава, 75);
“Кніжная шафа” (пр. Дзяржынскага, 9);
Этнакрама “Рагна” (вул. Сухая 4) ;

А таксама ў інтэрнэт-крамах tukituki.by (дастаўка па ўсёй Беларусі) і symbal.by (дастаўкай па ўсім свеце).

Берасце:
Іскра (вул. Пушкінская, 4);
“Асвета” (пр. МАшэрава, 57);
“Дружба” (б-р. Касманаўтаў, 120);

Барысаў:
“Крыніца ведаў” (вул. Чапаева, 15);

Бабруйск:
“Крыніца ведаў” (вул. М. Горкага, 31)

Віцебск:
“Ля Ратушы” (вул. Суворава, 4);
Крама-клуб “Абажурчик” (пр-т Перамогі, 15. ГЗЦ “Мега”, пав 336. 5 паверх).

Гародня:
Праметэй (вул. Савецкая, 10);
“Раніца” (вул. Маставая, 33);
“Кругагляд” (б-р. Ленінскага камсамолу, 29а)

Гомель:
“Кніжны свет” (пр.Леніна, 45);
Кнігарня №3 (вул.Савецкая,12);

Ліда:
“Кніжны свет” (пр. Перамогі, 33)

Пінск:
“Крыніца” (вул. Першамайская, 141)

Салігорск:
“Крыніца” (вул. Леніна, 49)

Маладзечна:
“Спадчына М” (вул. Прытыцкага, 7)

Наваполацк
Дом кнігі (вул. Маладзёжная, 145)

 (Пра новыя  пункты продажу кнігі  ў сталіцы і абласных цэнтрах будзе паведамлена дадаткова.)