Прыгоды Мамы Му і яе сябра Крумкача ў гімназіі №40

12 лістапада першакласнікі гімназіі №40, што ў Мінску, пасля заняткаў нечакана трапілі на палянку з рамонкамі, дзе адна незвычайная кароўка чытала вельмі цікавую кніжку. Дзеці ўважліва сачылі за прыгодамі Мамы Му і яе сябра Крумкача і атрымалі ад кампаніі “Будзьма!”, у межах якой і была арганізавана гэта імпрэза, паштоўкі і значкі з выявамі беларускага цмока.

Канешне, дзеткі толькі пачалі вывучаць родную мову, таму ім было цяжкавата разгадаць віктарыну, якую перад спектаклем праводзіла чараўніца-бард Таццяна Беланогая (якая і прадстаўляла кампанію “Будзьма!”). Толькі слова “птушка” хутка пераклалі, з астатнімі словамі трэба было падумаць і ўважліва слухаць падказкі ад спадарыні Таццяны. Той, хто першы здагадаўся, атрымалі прызы.

фотография(1)

А што атрымалі акторы? Дзіцячыя усмешкі, дапамогу ў прыбіранні і шчырае “Дзякуй” напрыканцы спектакля! Спадзяемся, што гэтыя дзеці будуць цікавей ставіцца да заняткаў роднай мовы, каб лепей разумець Маму Му і Крумкача!

Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му, у выкананні лямцавай батлейкі прыехала да вас у вашую школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоў для дзетак альбо дарослых, пішыце на скрыню razam@budzma.org, і ваш зварот не застанецца без увагі.

Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з посьпехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастанова разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.

Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.

фотография(2)

фотография