Як паведамляюць арганізатары фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Pradmova”, стартаваў прыём заявак на Прэмію імя Міхала Анемпадыстава.
Да ўдзелу запрашаюцца дызайнеры, якія стварылі вокладку да папяровай кнігі, што выйшла ў 2018 годзе і адпавядае хаця б адному з наступных крытэраў:
– выдадзеная ў беларускім выдавецтве;
– напісаная беларускім аўтарам;
– напісаная на беларускай мове;
– распавядае пра Беларусь ці беларускую культуру.
Журы прэміі: Адам Глобус, Вольга Бабкова, Уладзімір Цэслер, Артур Клінаў, Антаніна Слабодчыкава, Алена Дашкевіч, Юрый Тарэеў, Васіліса Паляніна.
Падаць заяўку можна тут.
Прэмія за найлепшую кніжную вокладку заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава. Узнагарода прысуджаецца беларускаму аўтару або камандзе аўтараў вокладкі. Журы ацэньвае дызайн, паліграфічнае выкананне і адпаведнасць афармлення зместу кнігі.
Паводле арганізатараў