Прысуд журналістам Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко пакінулі ў сіле

Мінскі гарадскі суд, які разглядаў апеляцыйную справу журналістаў, пакінуў ранейшы прысуд ў сіле: 2,5 гады калоніі, паведамляюць праваабаронцы.


blgq62002n1wcbjf0uofowecc2tef9ms.jpg

Нашаніўцаў судзілі па эканамічным артыкуле за аплату камунальных паслуг па тарыфах для фізічных, а не юрыдычных асоб. Сума нанесенай шкоды складала каля 10 тысяч рублёў і была пагашана да суда.