• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.02.2016 | Культура

Прыйшоў час размаўляць!

У свеце блізу 6500 розных моваў. Гэта значыць, прыблізна 6500 розных набораў гукавых спалучэнняў і сімвалаў, распрацаваных рознымі групамі людзей, каб апісаць паўсядзённае жыццё, асяроддзе, эмоцыі і перажыванні. Гэтыя мовы таксама выбудоўваюць свет, дапамагаюць камунікаваць з іншымі народамі, ствараць канфлікты і саюзы, будаваць сем’і, расказваць забаўкі, гадаваць дзяцей, перадаваць духоўнасць, веды і традыцыі наступным пакаленням. З гэтых моваў 5000 — мовы карэнных народаў, што складаюць толькі 5-6 адсоткаў ад агульнай колькасці насельніцтва свету.

Жахліва тое, што 90 адсоткаў гэтых моваў — пад пагрозай знікнення ў найбліжэйшыя сто гадоў. Кожныя два тыдні памірае адна мова.

Мова знаходзіцца пад пагрозай, калі народ робіцца ахвярай імперыялізму, каланіялізму, глабальнага эканамічнага развіцця, бо менавіта ў такіх умовах адбываецца культурнае дамінаванне адной групы людзей над іншай. Страта мовы адбывалася, калі буйныя групы ўступалі ў кантакт з невялікімі, ствараючы дамінаванне адных моваў над іншымі. Хуткасць, з якой знікаюць мовы, ў апошняе стагоддзе паскараецца. Гэта азначае страту вялікай часткі культурнай спадчыны і сувязяў паміж рознымі часткамі грамадства.

Так, адпачатку на 300 мовах размаўлялі 600 розных плямёнаў у Паўночнай Амерыцы — сёння толькі 139. На гэтых мовах размаўляюць у пераважнай большасці людзі сярэдняга і сталага ўзросту. Толькі на 20-ці з гэтых моваў размаўляюць дзеці, на 55 гавораць ад аднаго да шасці чалавек. Калі гэтыя людзі памруць, мова памрэ з імі.

Грамадскія арганізацыі, што працуюць дзеля захавання моваў меншасці ў Паўночнай Амерыцы, фіксуюць хуткую страту родных моваў у гэтай частцы свету. Калісьці нармальнай практыкай было размяшчэнне індзейскіх дзяцей у школах-інтэрнатах заходняга стылю альбо царкоўных школах, каб прымусова “цывілізаваць” іх. Калі гэтыя дзеці выраслі, яны вырашылі не размаўляць на сваёй мове з уласнымі дзецьмі, каб абараніць іх ад дыскрымінацыі і гвалту. Мовы пачалі выміраць, а з імі дзясяткі тысяч гадоў назапашанай культурнай спадчыны, унікальнага ўяўлення пра будову навакольнага свету.

У іншых рэгіёнах планеты палітыка дамінавання адной мовы цалкам спыніла выкарыстанне родных моваў — напрыклад, у савецкія часы палітыка “толькі рускай мовы” прывяла да страты карэнных моваў Еўразіі і нават стварыла гібрыдныя мовы, такія як алеуцка-медноўская мова, што ўтрымлівае прыкметы рускай і алеуцкай моваў.

Праект “Нязломныя галасы” Нацыянальнага геаграфічнага таварыства зрабіў вялікую працу па запісе і захаванні моваў, якія знікаюць. Створаная імі інтэрактыўная мапа змяшчае інфармацыю пра моўныя “гарачыя кропкі” па ўсім свеце, а таксама падрабязную інфармацыю аб праграмах захавання моваў і іх лінгвістычныя асаблівасцях. National Geographic таксама ў працэсе стварэння размоўнікаў і слоўнікаў, што дазволяць карыстальнікам даследаваць запісы некаторых моваў, у тым ліку матукар панау — мовы ў Папуа-Новай Гвінеі, што да 2009 года ні разу не была запісаная, мовы хо, на якой размаўляе мільён жыхароў Індыі, але якую немагчыма набраць на камп’ютары, і рэма — індыйскую мову, якая не была раней задакументаваная. Многія карэнныя мовы знаходзяцца пад пагрозай праз тое, што не існуюць у пісьмовым выглядзе. Напрыклад, калі народ кенг у Намібіі і Батсване перайшоў ад палявання і збіральніцтва да жывёлагадоўлі, традыцыйныя словы, што выкарыстоўваліся для палявання і збору, выйшлі з ужытку. У Афрыцы 80 адсоткаў з 2000 розных гутарковых моваў не маюць пісьмовай формы.

Небяспека страты мовы не толькі экалагічная, але і культурная. Як сцвярджае National Geographic, “многае з таго, што людзі ведаюць пра прыроду, кадзіруецца толькі ў вуснай гаворцы. Карэнныя групы, якія цесна ўзаемадзейнічалі са светам прыроды цягам тысячаў гадоў, часта маюць глыбокае разуменне зямлі, жывёл, раслін — многія да гэтага часу не задакументаваныя навукай. Туфу, народ Сібіры, напрыклад, — традыцыйныя аленяводы. На іх мове размаўляе толькі 30 сталых людзей, а яна мае вялікі слоўнікавы запас для апісання аленяў. Мова ямі жыхароў маленечкай выспы Irala ў паўднёвым Тайвані, ідэнтыфікуе больш за 450 розных відаў рыб і строга рэгулюе, якая рыба можа спажывацца і кім. Іншы займальны прыклад — калавая, мова, на якой размаўляюць лекавыя фермеры з цэнтральнай часткі Паўднёвай Амерыкі. Гэтая мова выкарыстоўваецца ў асноўным для апісання лекавых якасцяў мясцовых раслін, трымаецца ў сакрэце і перадаецца толькі ад бацькі да сына ці ад дзеда да ўнука. Многія з гэтых словаў не маюць перакладу на іншыя мовы свету.

Хоць існуе сур’ёзная пагроза існаванню родных моваў, ёсць і гісторыі поспеху. У 2002 годзе людзі мандзі з Папуа-Новай Гвінеі сустрэліся, каб калектыўна распрацаваць алфавіт для сваёй мовы, і з таго часу актыўна садзейнічалі выкарыстанню мовы сярод сваіх дзяцей. Прадстаўнікі розных міжнародных грамадскіх ініцыятываў перакананыя, што “міжкультурная камунікацыя і супраца, а таксама лёгкадаступная інфармацыя і рэсурсы — ключавыя моманты, што дапамогуць карэнным народам захаваць мову, культуру і ідэнтычнасць”.

Ахова і аднаўленне родных моваў ва ўсім свеце мае вырашальнае значэнне для ўмацавання супольнасцяў, а таксама захавання культурнай разнастайнасці, неабходнай для падтрымання складанага, прыгожага і здаровага свету. Прыйшоў час размаўляць на роднай мове!

 

 

Паводле firstpeoples.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Музыка

Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць

Ці ёсць нейкая адмысловая формула поспеху, якая дазваляе артысту стаць папулярным і напрацягу доўгага часу не страчваць...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»

29 верасня — 200-я ўгодкі з нараджэння Людвіка Уладзіслава Францішка Кандратовіча (1823–1862), больш вядомага пад сваім...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип