Кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашае на анлайн-сустрэчу. З дапамогай Алега Хаменкі мы распытаем псіхолага, як захаваць псіхіку ў здаровым стане ў крытычных сітуацыях ці пад ціскам пастаяннага стрэсу.
Наша госця, псіхолаг Ганна Любінская, падчас сустрэчы распавядзе:
— як падзеі, што адбываюцца навокал, адбіваюцца на нас, нават калі непасрэдна нас не датычаць;
— якія могуць быць наступствы;
— як самому дыягнаставаць, што псіхаэмацыйнае напружанне ўжо перайшло пэўную мяжу і арганізму патрэбная дапамога;
— як дапамагчы не толькі сабе але і блізкім;
— ну і, вядома, куды звяртацца, калі дапамога прафесіянала ўсё ж спатрэбіцца.
Наша госця абавязкова адкажа на пытанні гледачоў.
Глядзіце наш анлайн, запрашайце сяброў, стаўце лайкі і перапошчвайце нас. Дзяліцеся карыснай інфармацыяй з блізкімі і сябрамі. А пытанні задавайце тут:
8 ліпеня
20:00
Падзея ў Facebook.
І нагадваем: наша сустрэча пройдзе ў анлайн-прасторы PartyZona, дзе мы ладзім цікавыя культурніцкія падзеі. З намі вы можаце даведацца пра адметнасці роднай мовы, культуры і гісторыі. Калі ў вас ёсць ідэі і прапановы па наступных сустрэчах, пра тое, каго вы б хацелі пачуць, чыю лекцыю ці майстар-клас наведаць, пішыце ў каментары!
Ранейшыя нашыя анлайны можна паглядзець тут.