Куды звяртаццца па псіхалагічную дапамогу? Гайд для падлеткаў

Крызісная сітуацыя здарылася ці на падыходзе — што рабіць? Нешчаслівае каханне, страта блізкага чалавека, гвалт, булінг, кібербулінг, суіцыдальныя думкі etc. — праблемы, з якімі даволі часта сутыкаюцца падлеткі. А ў беларусаў і беларусак яшчэ і дадаюцца свае спецыфічныя складанасці. Пераезды ў іншую краіну, ці нават у некалькі па чарзе, праблемы з камунікацыяй з дзяржавай, вымушанае расстанне з роднымі.



Padlietki
Ілюстрацыя з кнігі «Соня, стой!»

Ці вось каханне падчас пратэстаў, расстанне ў выніку пратэстаў, падлеткавыя траўмы, якія цяжка пераадолець самой ці самому. Ты трапляеш у вір «з таленту, хваробы, кахання і навакольных падзей», як гераіня аповесці «Соня, стой!» Сашы Гук, што нядаўна выйшла ў выдавецтве «Гутэнберг». І што рабіць, калі блізкія дарослыя занятыя сваімі справамі ці проста не могуць зразумець тваіх невырашальных праблем? Ды і не пра ўсё, як табе здаецца, можна расказаць дарослым ды нават аднагодкам. Што тады рабіць? Як адназначна сцвярджаюць адмыслоўцы — звяртацца да іх.

Падрыхтавалі даведнік, дзе і як шукаць псіхалагічную дапамогу падлеткам.

Дапамога з любой кропкі свету

Беларуская служба «Адно акно» — гэта платформа, якая прапануе кансультацыі і дапамогу па розных сацыяльных праблемах. Створана прадстаўніцтвам па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета.

У чым плюсы службы? Бяспека і дасяжнасць. Дапамогу можна атрымаць на сайце службы праз тэлефанаванне, чат, электронную пошту, Instagram, Facebook, Telegram і Viber. Званіць можна з любой кропкі свету, у тым ліку з Беларусі, галоўнае, каб быў інтэрнэт. Бясплатна і канфідэнцыйна.

Як заверылі Budzma.org у службе, па дапамогу падлеткі могуць звяртацца да любой аператаркі ці аператара службы ці нават па кантактах любога цэнтра ці ініцыятывы, пазначанай у іх спісе. «У любым разе будзем шукаць патрэбны вам варыянт і дамо рады», — сказала супрацоўніца службы.


Padlietki
   Ілюстрацыя з кнігі 
«Соня, стой!»

Дапамога ў Беларусі

Педагогі-псіхолагі ў адукацыйных установах

Ва ўсіх адукацыйных установах ёсць педагогі-псіхолагі, гатовыя прыйсці на дапамогу. Аднак, калі праблемы паўсталі ў самой адукацыйнай установе і звязаныя са стасункамі з адміністрацыяй, з педагогамі, у класе і г. д. — можа быць няёмка звяртацца па псіхалагічную дапамогу ў тым жа месцы. У такім разе варта разгледзець іншыя варыянты.

Цэнтры, сяброўскія падлеткам

Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі працуюць Цэнтры, сяброўскія падлеткам. Там аказваюць бясплатную і ананімную дапамогу і кансультацыі, прычым кансультацыі могуць быць як па тэлефоне, так і пры асабістым візіце. Такія цэнтры функцыянуюць пры дзіцячых паліклініках. Абяцаюць адказаць «на твае пытанні, прапанаваць варыянты вырашэння праблем і дапамагчы знайсці выхад з крызіснай сітуацыі». Адрасы — па спасылцы.

Адзіная дзіцячая тэлефонная лінія

У Беларусі працуе адзіная дзіцячая тэлефонная лінія (8-801-100-16-11), на якую падлеткі могуць звяртацца кругласуткава за дапамогай у крызісных сітуацыях.

Анлайн-кансультацыя talk2ok

Пры дапамозе ЮНІСЭФ у Беларусі створана платформа talk2ok, на якой працуюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі БДПУ.

Тут кансультуюць анлайн у фармаце аўдыя- і відэачатаў.

На talk2ok ёсць таксама інфармацыйна-адукацыйны кантэнт па крызісных тэмах, рубрыка з парадамі, артыкуламі для бацькоў і падлеткаў. Плюсамі платформы спецыялісты называюць тое, што ў анлайне падлеткі знаходзяцца ў камфортным асяродку, яны могуць вырашаць самі, уключаць відэа ці не, называць імя ці не і г. д.

Padlietki
Фота: pixabay.com

Ініцыятыва «За бяспечнае дзяцінства»

З 2019 года аператар мабільный сувязі кампанія МТС і ЮНІСЭФ рэалізуюць сумесную ініцыятыву «За бяспечнае дзяцінства». Мэта: дапамога дзецям і падлеткам, якія сутыкнуліся з гвалтам у інтэрнэце, у тым ліку з кібербулінгам. Звяртацца па дапамогу па спасылцы.

Платная псіхалагічная дапамога

Як для дарослых, так і для падлеткаў у сеціве ёсць процьма аб’яваў з прапановамі паслуг спецыялістаў. Варта пацікавіцца водгукамі, меркаваннямі — тут няма гарантыі патрапіць адразу на «свайго» доктара.

З любой кропкі па-за Беларуссю

Ініцыятыва «Лекары за праўду і справядлівасць» — даюць псіхалагічную падтрымку для пацярпелых ад рэжыму дарослых і дзяцей. Просяць звязвацца з імі праз электронную пошту: doctorsby.com@gmail.com.

Дапамога ў Літве

Клініка Samopomoch (Віленскі цэнтр псіхічнага здароўя, Vasaros g., 5) — бясплатна абслугоўваюць украінак(цаў) і беларусак(аў), якія ўцяклі са сваіх краін ад вайны і рэпрэсій. Аказваюць псіхалагічную, медыцынскую дапамогу, прымаюць пацыентаў любога ўзросту і працуюць на ўкраінскай і расейскай мовах.

Тэл.: +37067202735 Рабочы графік: панядзелак — серада (11:00-19:00), чацвер — пятніца (8:00-16:00).

Dapamoga — грамадская валанцёрская арганізацыя беларусак і беларусаў у Літве.

Razam — фонд дапамогі беларускам і беларусам у Літве.

У гэтых арганізацыях і фондзе можна запісацца ў групу псіхалагічнай падтрымкі альбо замовіць дапамогу псіхолага.

Тэлефон даверу ў Літве: 880077277 (магчыма расейская мова).

Кругласуткавы тэлефон даверу Чырвонага Крыжа (магчыма на расейскай): 111.

Цэнтр крызіснага кіравання: 864051555.

Кругласуткавая псіхалагічная дапамога (магчыма на расейскай): 116123.

Кругласуткавая лінія дапамогі крызіснага і кансультацыйнага цэнтра «Skalbes»: 67222922 або 27722292.

Padlietki
Фота: pixabay.com

Дапамога ў Польшчы

Фонд «Польскі міграцыйны форум» аказвае дапамогу замежнікам у Польшчы, у тым ліку псіхалагічную. 

«Краіна для жыцця» ладзіць праект псіхалагічнай дапамогі «Псіхолаг побач». Звярнуцца па дапамогу можна праз адмысловы бот у тэлеграме @stranafund_psy_Bot. Сюды могуць звярнуцца сваякі палітвязняў; усе, хто падпаў пад рэпрэсіі з боку дзяржавы; беларусы і беларускі, якія маюць патрэбу ў псіхалагічнай падтрымцы; актывісты і супрацоўнікі розных ініцыятываў і арганізацыяў.

ДАВЕР — бясплатная псіхалагічная дапамога беларускам(ам) і ўкраінкам(цам). Гэта бот, які дапамагае звязаць псіхолагаў і звярнуўшыхся людзей. Калі вам патрэбна дапамога, пераходзьце па спасылцы, націскайце «Пачаць» → «Патрэбна псіхалагічная дапамога».

Fundacja Ocalenie — у цэнтры дапамогі замежнікам гавораць на дзесяці мовах, прадастаўляюць розныя віды дапамогі людзям розных узростаў, у тым ліку псіхалагічную.

Бясплатны экстраны тэлефон польскага міграцыйнага форуму (даступны на ўкраінскай і расейскай мовах, панядзелак: 16:00-20:00; пятніца: 14:00-18:00). Тэл: 669981038.

Бясплатны тэлефон службы падтрымкі медыцынскага цэнтра Damian (магчыма расейская мова, аўторак: 8:00-13:00; серада: 17:00-20:00; пятніца: 8:00-13:00). Тэл: 225662227.

Тэлефон экстранай службы псіхалагічнай дапамогі (па-расейску): 222552202.

Padlietki Фота: pixabay.com

Дапамога ў Латвіі

Тэлефоны даверу і службаў псіхалагічнай дапамогі:

+37 167222922 / 127722292 — тэлефоны крызіснай лініі цэнтра «Скалбес».

+37 128495847 — тэлефон даверу каталіцкай царквы. Духоўныя сёстры гатовы пагаварыць з 9:00 па 21:00.

116123 — кругласуткавая лінія дапамогі (мовы: расейская і ангельская).

Дапамога ў Эстоніі

Тэлефон псіхасацыяльнай крызіснай падтрымкі Дэпартамента сацыяльнага страхавання 116006 (+3726147393).

Ohvriabi — крызісная анлайн-дапамога (мова: расейская, ангельская, эстонская).

Дапамога ў Грузіі

У гэтай краіне з дапамогай беларусам больш складана, але тым не менш ёсць некалькі варыянтаў.

Чырвоны Крыж аказвае рознабаковую дапамогу, у тым ліку тут абяцаюць падшукаць і псіхолага.

Грузінскі пашукавік выдае спіс цэнтраў, у якіх гавораць на розных мовах і якія працуюць таксама з падлеткамі.

Padlietki
 Ілюстрацыя з кнігі 
«Соня, стой!»

Важныя заўвагі напрыканцы

Заўжды памятайце: у якой краіне вы б ні знаходзіліся, ёсць людзі, гатовыя вам дапамагчы. Псіхалагічную дапамогу анлайн можна аператыўна атрымаць з любой кропкі. Кантакты, куды звяртацца, мы прыводзілі вышэй.

Вяртаючыся да кнігі «Соня, стой!», якая і стала нагодай для складання даведніка, заўважым, што яе гераіня знайшла ў сабе сілы, каб самастойна пераадолець цяжкасці. Раім пачытаць. Магчыма, яна стане для вас натхняльным прыкладам. Аднак у рэальным жыцці бывае цяжка справіцца самастойна. Калі вам патрэбная псіхалагічная дапамога, не саромейцеся звяртацца да адмыслоўцаў.

Г. С., Budzma.org