Маркі выпусціла Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Над імі працавалі мастак і арнітолаг Аляксандр Міцянін і дызайнер Марына Віткоўская, распавядае тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».
Героямі птушыных паштовак сталі:
Жоўтагаловы дзяцел — адзін з самых дробных нашых дзятлаў. Уключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу.

Круцігалоўка атрымала назву за звычку падчас небяспекі імітаваць паводзіны змяі: шыпець, выцягваць шыю і круціць галавой. Гэта адзіны дзяцел, які не адлятае на зімоўку.

Малы дзяцел адметны памерам: ён крыху большы за вераб’я.

Сярэдні дзяцел, якому для жыцця патрэбныя лісцевыя пароды дрэў. Можа гнездаваць у гарадскіх парках.

Сівая жаўна атрымала назву дзякуючы цэрай афарбоўцы галавы. Сівую жаўну можна ўбачыць у вёсках, размешчаных недалёка ад лісцевага ці змяшанага лесу, там яна корміцца ў садах.
