Публічная лекцыя Андрэя Дурэйкі “Пра__бел”

03.11.2011 Афіша

11 • 11 • 11 у рамках праекта «На шляху да сучаснага музея 2011»  публічная лекцыя Андрэя Дурэйкі    ПРА______________БЕЛ    наша мастацтва за мяжой і прэзентацыя кнігі Сяргея Кірушчанкі ЧАТЫРЫ ІНТЭРВ’Ю

 Аб лектары:

Андрэй Дурэйка, мастак. Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы і ў Беларускай Акадэміі Мастацтваў, скончыў Дюсельдорфскую Акадэмію Мастацтваў. Жыве і працуе ў Германіі. Займаецца архіваваннем і сістэматызацыяй матэрыялаў аб творчасці беларускіх мастакоў, якія жывуць за мяжой.

«На мой погляд, у Беларусі важна ацаніць пэўнасць пустэч, звязаных з адсутнасцю цэлага шэрагу мастакоў, якія пакінулі краіну ў канцы 90-х, але працягваюць прысутнічаць у ёй на міфалагічным узроўні. Я знаходжу гэтую тэму нябачнай прысутнасці нашых «чужых» ў пэўным сэнсе традыцыйна беларускай і ў той жа час еўрапейскай, пачынаючы ад Шагала, Суціна, Стрэмінскага і да 2000-х»

 Андрэй Дурэйка

 

У лекцыі будуць разгледжаны тэмы: Нашы мастакі за мяжой – беларускае мастацтва / Прычыны і ўмовы перадыслакацыі / Мадэрнісцкія арыентацыі «нашых агентаў» / Мастацкія практыкі па абодва бакі / Уплыў і ўзаемасувязь мастацкіх супольнасцяў

У кнізе «Чатыры інтэрв’ю” прадстаўлены гутаркі Сяргея Кірушчанкі з тымі беларускімі мастакамі, што жывуць у Германіі: з Максімам Тымінько,  Жанай Грак, Аннай Сакаловай і Алегам Юшко, Андрэем Дурэйка.

Месца правядзення: Галерэя «ў», праспект Незалежнасцi 37а

Час правядзення: 11 лістапада 2011 у 18:00

 З пытаннямі звяртацца да Алы Вайсбанд e.grenzenlos@gmail.com