• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.10.2015 | Грамадства Беларуская мова

Пяць баек дылетанта або Пра што гарадзенцы з Жыгамонтам размаўлялі

Юрый Жыгамонт мог бы стаць добрым кіроўцам вежавых кранаў, як-ніяк за плячыма ПТВ. Ці акторам – у ТЮГу калісьці іграў мышак і зайчыкаў, нават да ролі Лесніка дарос. Але жыццё склалася як у казцы, дзе трэці сын быў… дылетант. 12 кастрычніка вядомы актор і тэлевядучы пабываў у Гродне на занятках “Мова Нанова”, дзе паслухаць яго байкі сабралася поўная зала.

Дылетантам ён ў сваёй праграме назваўся, каб мець права казаць пра ўсё што хочацца, тлумачыць Юрый. Спецыяліст – гісторык ці этнограф – мусіць адказваць за свае словы, добра ўзважваць, прыводзіць доказы. Дылетант жа вольны агучваць свае меркаванні не баючыся страціць аўтарытэт, бо на яго і не дужа прэтэндуе.

На сустрэчы з гарадзенцамі Юрый таксама “па-дылетантску” вельмі шчыра падзяліўся ўспамінамі пра радзіму, мову, паганства, чалавечую дабрыню і іншыя простыя і глыбокія рэчы.

Каб аднавіць у памяці прыемныя моманты сустрэчы, “Твой стыль” прыгадаў пяць баек ад Жыгамонта, так бы мовіць, беларускія “катрычніцкія тэзісы”.

Байка першая, хрысціянска–паганская

Усе беларусы хрысціяне, але як ёсць атэісты-праваслаўныя, так ёсць і паганцы-хрысціянскія. У нас віселі абразы ў хаце, але абрады ўсе, што на Тройцу, што на Купалле, робяць. Расказы пра ведзьмаў, пра тое, што малако ў каровы ад кепскага вока прапала – гэта таксама было.

Памятаю, яшчэ малы быў, у школу не хадзіў, адзін хлопец з сякераю выдурняўся, на нагу лязом патрапіў. Кроў моцна пацякла, я напалохаўся, пачаў крычаць. А міма адна баба ішла. Прыпынілася, глянула, рукою павяла, нешта шапанула – і кроў спынілася – усё.

Такое лячэнне было – людзі словам маглі многае зрабіць.

Байка другая, казачная

Хадзілі у нас па мёртвую ваду, як хто хварэў. Ёсць такая “глупа ноч”, ведаеце? Недзе ў гадзіну пятнаццаць. Калі на імгненне спыняецца ўсё. Вецер не дуе, птушка не ляціць, вада не цячэ. Хадзілі да млына, там відаць добра, як вада спыняецца. У тое імгненне, калі стане ўсё, трэба паспець чэрпануць – гэта і ёсць мёртвая вада.

Усе пра мёртвую і жывую ваду ведаюць – з казак. А я ў той казцы рос, жыў там. Для мяне нармальна гэта.

У глупу ноч нячыстая сіла вылазіць. Чаму і словы кепскія на ноч нельга казаць, асабліва ў хаце – каб не патрапіць. Бо момант такі, што можа збыцца.

Таму калі мне кажуць ведзьма, – я веру. Я гэта бачыў усе. Тыя казкі, што з вёсак пайшлі, яны з жыцця, праўда так было, я не падманваю вас. Зараз мы гэта пазабывалі ўсё, а маглі ж людзі такое рабіць, словам адным свет змяняць.

Байка трэцяя, дыялектная

Дыялекты абагашчаюць мову, трэба тыя словы дыялектныя ўжываць. Во ў нас казалі “сутыра” – гэта той самы “яблык раздору”. Калі хто кажа нешта такое спрэчнае, то кажуць “сутыру кінуў”. Ці яшчэ – “лазня з копанкаю ці без копанкі”. Так у нас сажалку называлі, куды акунуцца пасля лазні можна, то мы і зараз так лазню з басейнам называем.

Чым боль дыялектаў, тым мова багацейшая. Беларуская мова гэта ствол, а кожны дыялект як галінка на дрэве. То дрэва нашае мовы вельмі кучаравае, вельмі прыгожае – адно што мы не выкарыстоўваем гэтыя словы.

Нічога дрэннага, калі чалавек гаворыць на дыялекце на сваім. У вас у Гродне гавораць па свойму, на Віцебшчыне таксама па-свойму, але гэта ўсё Беларусь, гэта беларускаяя мова. Пазнаеш адразу – беларусы размаўляюць.

Неяк распавялі мне пра артыкул лекара-фаніятара, спецыяліста, што лечыць горла і галасавыя звязкі. Там казалася, што наш моўны апарат створаны менавіта пад мову мясцовасці, дзе чалавек нарадзіўся. Навукова абгрунтавана і даказана гэта. Таму людзі некаторыя і акцэнта пазбавіцца не могуць – моўны апарат такі. То той аўтар цікава кажа: Ад таго і хваробы горла, ангіны ды іншыя могуць узнікаць, што чалавек на сваёў мове не размаўляе.

Я напрыклад ніколі на ангіну не хварэю.

Байка чацвёртая, гастранамічная

Есці трэба тое, што расце ў мясцовасці, дзе жывеш. Мы радзіліся на гэтай зямлі, мы тут не проста так, мы для гэтага прыстасаваны. Калі чалавек забывае, хто ён, то пачынае губляць сябе, хварэць дэпрэсаваць. Так усё Богам створана разумна, што ісці супраць – неразумнае вар’яцтва. Трэба адчуваць, што гэта сусвет, дзе усё з усім звязана.

Байка пятая, моўна-беларуская

Наша беларуская мова магла быць знішчана сотні разоў. Вазьміце 1938 год – якая мова ў Гродне гучала? – польская і жыдоўская. Зараз вы пачуеце іх тут столькі – ўжо не. А беларуская мова гучыць, яе зямля захоўвае.

Маім адчуваннем, беларуская мова з’явілася з першымі промнямі сонца, як свет з’явіўся, святло надыйшло, людзі загаварылі на гэтай мове. То пакуль сонца будзе уставаць над зямлёй, беларуская мова будзе жыць тут, бо гэта святое.

Наша зямля, як Караткевіч пісаў – “пад белымі крыламі”, гэта пра крылы анёла, што яе сцеражэ. На Беларусі людзі не зачарсцвелі душой, захавалі дабрыню, адгукаюцца на просьбы пра дапамогу – апошняе могуць аддаць, бамжу дапамагчы не пагрэбуюць. Гэта сведчыць, што нацыя жывая, абсалютна здаровая, моцная.

Дылетанцкія высновы

Я, напэўна, ведаю толькі адно – што не буду жыць вечна, некалі памру. Усё астатняе што са мной будзе адбывацца, што ў Бога ў планах – мне невядома. За што чалавек атрымлівае шчасце альбо гора часта не зразумела – не ўсё ад чалавека залежыць. То варта жыць адчуваючы сябе часткаю Сусвету, гэтай зямлі. Не напіраць моцна, не дабівацца любой цаной. Жыць, каб сабе і дзецям пасля сорамна не было, шанаваць свой край, сваю Радзіму.
 

Ірына Новік, Твой стыль

 

Тэгі: Гродна

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Афіша

  • 03.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску

  • 03.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 03.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 03.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 03.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 03.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску
  • 03.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 03.10Ідрак Мірзалізадэ ў Таліне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    • «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип