Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» – гэта крытычны агляд зробленага на беларускім кніжным рынку за апошнія гады і спроба адшукаць адказы на пытанні: куды мы мусім рушыць далей? ці мае будучыню беларуская інтэлектуальная кніга? у якіх традыцыях і варунках мы знаходзім сябе зараз?
Наш Фестываль – гэта пляцоўка для інтэнсіўнай камунікацыі паміж усімі ўдзельнікамі кнігавыдавецкага працэсу: выдаўцамі і аўтарамі, рэдактарамі і крытыкамі, ілюстратарамі і дызайнерамі, перакладчыкамі і безумоўна чытачамі, зацікаўленымі ў сучаснай і якаснай беларускай інтэлектуальнай кнізе.
Адметнай часткай Фестывалю стане ВЫСТАВА-ПРОДАЖ наробку беларускіх выдавецтваў за апошнія гады ў галіне інтэлектуальнай літаратуры і літаратуры non-fiction (інтэлектуальная проза, эсэістыка, філасофская і грамадская веда, навукова-папулярная літаратура, пераклады – беларускіх аўтараў ці выдадзеныя на беларускай мове пераклады замежных аўтараў).
На выставе вы зможаце ўбачыць прадукцыю выдавецтваў: ARCHE, «Галіяфы», «Зміцер Колас», «Кнігазбор», «Лимариус», «Логвінаў», «Тэхналогія», «Экономпресс», «Янушкевіч» і інш.
Падчас фестывалю адбудуцца дыскусіі і круглыя сталы, майстар-класы і прэзентацыі новых кніг беларускіх выдавецтваў, мастацкія чытанні і выступы-перформансы актораў, сустрэчы з цікавымі асобамі, пераможцамі і сябрамі журы літаратурных прэмій, і шмат якія іншыя літаратурныя і калялітаратурныя імпрэзы, прысвечаныя беларускай інтэлектуальнай кнізе. Асобна варта адзначыць таксама Дзіцячы фармат: шэраг забаўляльных мерапрыемстваў і прэзентацый для дзяцей і дыскусіі-абмеркаванні для іх бацькоў, датычныя будучыні беларускай дзіцячай кнігі.
Сярод удзельнікаў фестывалю: В. Акудовіч, У. Арлоў, А. Бахарэвіч, Л. Баршчэўскі, С. Дубавец, І. Дубянецкая, П. Касцюкевіч, М. Мартысевіч, У. Мацкевіч, Б. Пятровіч, А. Упала, А. Хадановіч, Ю. Цімафеева, В. Шпарага і многія інш.
Нам важна зрабіць фестываль агульнай пляцоўкай для камунікацыі і сустрэч, таму:
! Калі вы прадстаўнік выдавецтва альбо арганізацыі, датычнай да кніжнай справы, і жадаеце прыняць удзел у фармаце выставы-продажу з уласным стэндам і інфармацыяй пра вашу дзейнасць ці прадукцыю – рэгіструйцеся тут.
! Калі вы маеце цікавыя ідэі мерапрыемстваў для фестывальнай праграмы – персанальна ці ад імя вашай арганізацыі – мы таксама запрашаем вас да ўдзелу!
Для рэгістрацыі заяўкі на мерапрыемства ў межах Фестываля запоўніце адмысловую форму.
! Заяўкі на Фестываль і выставу прымаюцца да 14 траўня.
Найбольш цікавыя і важныя з заяўленых мерапрыемстваў стануць часткай праграмы Першага беларускага фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова».
27 – 31 траўня 2018 года
Ok16, вул. Кастрычніцкая, 16
Уваход для гасцей – вольны!
Арганізатар фестывалю: Установа культуры «Кніжны офіс»
Партнёры фестывалю: «ОК16», Symbal.by,«Арт-Сядзіба», РГА «Беларускі ПЭН-цэнтр», «БФП – беларуская філасофская прастора», ГКК «Будзьма беларусамі!»,«Лятучы ўніверсітэт», ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і інш.
Шукайце нас у Facebook і Vkontakte
Кантакты кардынатараў: +375297738443 (Павал), +375445424342 (Аляксандра)
Паводле арганізатараў