Рада БНР заклікае шырока адзначыць 100-гадовы юбілей Васіля Быкава

19 чэрвеня 2024 года спаўняецца 100 гадоў з дня народзінаў Васіля Быкава. З гэтай нагоды Рада Беларускай Народнай Рэспублікі звярнулася да беларусаў з заклікам шырока адзначыць гэтую дату «ды прадэманстраваць нашую еднасьць у абароне нацыянальных каштоўнасьцяў».


Івонка Сурвілла і Васіль Быкаў, сакавік 2003, Прага
 Івонка Сурвілла і Васіль Быкаў, сакавік 2003, Прага

«Быкаў узьняў беларускую літаратуру на сусьветны ўзровень і быў у першым шэрагу змаганьня за аднаўленьне незалежнасьці Беларусі, за нацыянальнае Адраджэньне. Ён не баяўся казаць праўду ў твар дыктатару і апошнія гады жыцьця мусіў правесьці на чужыне, — гаворыцца ў размешчаным на Facebook звароце. — Да гэтага часу ў сталіцы Беларусі, нягледзячы на шматгадовыя патрабаваньні грамадзкасьці, няма ні вуліцы Васіля Быкава, ні помніка выбітнаму пісьменьніку. Спыненыя і «быкаўскія дні» на ягонай малой радзіме, на Вушаччыне, якія штогод зьбіралі аматараў прыгожага пісьменства.»

«Беларусь адродзіцца, калі не скарыцца чужой сіле», прыгадваюць словы Васіля Быкава аўтары звароту.

«Пры сапраўды беларускай уладзе юбілей пісьменьніка быў бы агульнанацыянальнай падзеяй, аднак цяперашні прамаскоўскі рэжым насаджае чужынскія сьвяты», — падкрэсліваецца ў звароце.

Рада БНР адзначае, што пакуль памяць Васіля Быкава не ўшанаваная належным чынам на дзяржаўным узроўні, беларусы на Радзіме і ў замежжы маюць «і нагоду, і абавязак прадэманстраваць усяму сьвету «імя і сілу беларуса», увасобленую і ў постаці вялікага пісьменьніка, і ў асобах лепшых дачок і сыноў Беларусі, якія змагаюцца за яе свабоду