Барбара Радзівіл і Жыгімонт II Аўгуст трапілі на этыкеткі віна

Сетка крамаў VINO&VINO выпусціла лімітаваную калекцыю партугальскага віна з унікальным дызайнам. Этыкеткі распавядаюць гісторыю кахання Барбары Радзівіл і Жыгімонта II Аўгуста.


Калекцыя складаецца з трох бутэлек з рознымі этыкеткамі, выкананымі ў стылі коміксаў: «Спатканне», «Прапанова» і «Каханне». Дызайн кожнай з іх раскрывае адзін з ключавых момантаў у гісторыі кахання Барбары і Жыгімонта. Першая этыкетка распавядае пра іх сустрэчу і нараджэнне пачуццяў, другая — пра пакутлівае расстанне і таемнае вяселле, а завяршае сюжэт этыкетка з каранацыяй Барбары.

Спатканне.png

Прапанова.png

Каханне.png