Радзівілы, Астрожскія, Сапегі... Распавядаем пра магнатаў Беларусі і Украіны ў гістарычным серыяле «Трызуб і Пагоня»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня» ад кампаніі «Будзьма беларусамі», прысвечанага самым цікавым старонкам супольнай гісторыі Беларусі і Украіны. Таямнічы свет войнаў і інтрыг, кахання і барацьбы за ўладу, смерці і нараджэння дзяржаў адкрывае гледачам тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосавай.


Хто яны — найбагацейшыя людзі Беларусі і Украіны мінулых стагоддзяў? Ці сапраўды магнацкія роды «прагульвалі» вялікія грошы і не стварылі нічога карыснага? Чаму Радзівілы і Астрожскія былі круцейшымі за маскоўскіх Раманавых? Хто яны — некаранаваныя каралі Рэчы Паспалітай?

Пра гэта ў новым выпуску раскажа Кацярына Ваданосава.


Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.