Па-беларуску выйшла адна з найбольш папулярных кніг каралевы брытанскага дэтэктыва, паведамляе выдавецтва «Логвінаў».
Раман Агаты Крысці «Забойства ва Усходнім экспрэсе» перажыў больш за дзясятак перавыданняў на мове арыгінала, а цяпер ён ёсць і ў нас — па-беларуску.
Пераклад з англійскай на беларускую мову зрабіла Аляксандра Дзмітранок.
Пра кнігу
Рэцэпт ідэальнага герметычнага дэтэктыва — некалькі дзён снегавой пасткі, вагон міжнароднага цягніка, труп у замкнёным знутры купэ, трынаццаць пасажыраў і адзін Эркюль Пуаро.
⠀
Набыць кнігу можна па спасылцы.
⠀
⠀