Міністр культуры Чарнецкі прадставіў калектыву Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь новага дырэктара — Кавалёва Сяргея Юр’евіча, піша тэлеграм-канал Міністэрства культуры.
Прадстаўленне новага дырэктара калектыву НЦСМ. Фота: https://t.me/minkultrb
Адпаведны загад аб прызначэнні на пасаду быў падпісаны 12 ліпеня 2025 года.
Міністэрства паведамляе, што Сяргей Кавалёў мае вялікі досвед працы ў сферы культуры і крэатыўных індустрыях і ў свой час працаваў прадзюсарам у папулярных расійскіх медыякампаніях.
На думку Чарнецкага, прызначаны дырэктар надасць новы імпульс працы інстытуцыі.