У новым выпуску на канале Андрэя Хадановіча даведаемся пра Пенелопу і яе мужа-вандроўца Адысея, пра знакаміты раман канадскай пісьменніцы Маргарэт Этвуд «Пенелапіяда».
«Пенелапіяда», як і беларускі пратэст 2020 года, перайначвае старыя грубыя парадкі і паказвае, што свет змяніўся, і як раней ужо ніколі не будзе.
Таксама з выпуску вы даведаецеся:
Хто такая Маргарэт Этвуд і чаму яна напісала «Пенелапіяду»?
Як маўклівая Пенелопа набывае права голасу ў творы?
Колькі жаніхоў дамагалася рукі і сэрца гераіні і як Адысей ім помсціў?
Якая ўвага ў кнізе надаецца гендарнай дыскрымінацыі?
Чаму Пенелопа цярпець не магла Алену, праз якую пачалася аблога Троі?
Чым адрозніваецца кульмінацыя кнігі Этвуд ад арыгінальнага гамераўскага варыянту?
Як выглядае суд над Адысеем у творы і чаму гэту сцэну можна назваць чорным стэндапам?
Чаму вяртанне Адысея не стала хэпі-эндам для Пенелопы?
Як «Пенелапіяда» перакладалася на беларускую мову?
І прычым тут Беларусь?