Выйшаў чацвёрты выпуск адукацыйнага відэа-праекта «Разумняты». Вывучаем час

Як вымяралі час, калі не было камп’ютараў і мабільнікаў? Што такое суткі і з чаго яны складаюцца? Што такое гадзіннік і як ім карыстацца? Проста і з гумарам Васіль вам ўсё патлумачыць!



А для самых кемлівых мы падрыхтавалі цікавыя заданні па тэме, якія можна раздрукаваць, спапаваўшы дадатак па спасылцы. Памятайма, што б ні здаралася ў свеце дарослых, важна, каб дзеткі не былі пазбаўленыя забавак, цікавостак і новых ведаў.

«Разумняты» — гэта цыкл інтэрактыўных пазнавальных відэаролікаў, якія ў займальнай форме знаёмяць дзетак з навакольным светам на роднай мове.

Ролікі выходзяць на ютуб-канале «Будзьма» шточацвер. Падпісвайцеся, каб не прапусціць!

Вучыцца на роднай мове цікава і прыемна. Дайце сваім дзеткам шанец зразумець гэта.

Праект «Разумняты» разлічаны на ўзрост 5-9 год, а гэта, як вядома, самы спрыяльны час для вывучэння мовы. Цыкл нашых заняткаў пашырыць моўнае асяроддзе вашых дзетак, да ўсяго — гэта якасная альтэрнатыва мульцікам і кампутарным гульням.

  • выхавацелям дзіцячых садкоў у працы са старэйшымі дашкольнікамі
  • настаўнікам пачатковых класаў як дадатковы навучальны матэрыял; 
  • настаўнікам беларускіх школ і гурткоў беларускай мовы ў замежжы;
  • дзеткам і іх бацькам для прагляду дома ў Беларусі, і тым больш у замежжы. 

Глядзіце, натхняйцеся і дзяліцеся відэаролікамі.

Наша будучыня за нашымі дзецьмі!

Гадуем сапраўдных беларусаў разам з «Будзьма!» Папярэднія выпускі відэапраекта «Разумняты» глядзіце па спасылцы.

Да новых сустрэч! Да новых адкрыццяў!