На рэканструкцыю аб’ектаў культуры Гродзенскай вобласці ў 2022 годзе выдзелена Br36,6 млн.

На рэканструкцыю, рэстаўрацыю, кансервацыю і капрамонт аб’ектаў культуры ў Гродзенскай вобласці ў 2022 годзе было выдзелена Br36,6 млн., піша Белта.



234.jpg Стары замак у Гродне. Фота з архіву

«У тым ліку выдзелена за кошт рэспубліканскага бюджэту — Br22,7 млн, абласнога — Br6,3 млн, за кошт фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва — Br1,7 млн, за кошт мясцовых бюджэтаў — Br1,3 млн, іншых крыніц — Br4,6 млн», — расказалі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.

Завершаны работы па рэстаўрацыі чатырох інтэр’ерных пакояў Старога замка ў Гродне. Працягваецца праца па рэстаўрацыі каміна Алебастравай залы. Гэтыя работы выдзелены ў пяты пускавы комплекс, іх плануецца завяршыць у 2023 годзе. «Працягваюцца работы па рэканструкцыі з рэстаўрацыяй Свята-Успенскага сабора ў Жыровічах, рэканструкцыя з кансервацыяй Наваградскага замка. Ідуць рэстаўрацыйныя работы паўночна-ўсходняга корпуса Гальшанскага замка, кансервацыя паўднёва-заходняй сцяны Крэўскага замка», — удакладнілі ў аблвыканкаме.

Завершаны работы па бягучым рамонце фасадаў і даху царквы ў в. Мураванка ў Шчучынскім раёне, вяліся работы па рэканструкцыі з рэстаўрацыяй былога будынка стайні ў сядзібе Агінскага ў Залессі Смаргонскага раёна. У планах завяршыць гэтыя работы ў першым квартале гэтага года.

Чытайце яшчэ:

У гродзенскім Старым замку з’явіліся тры новыя экспазіцыі. Расказваем, што там можна пабачыць