Выйшлі з друку рэпрадукцыі шасці здымкаў з этнаграфічнай экспедыцыі пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага

У выдавецтве «Скарына» выйшлі з друку рэпрадукцыі шасці фотаздымкаў з этнаграфічнай экспедыцыі 1928 года на Случчыне і Мазыршчыне пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага, які на той момант быў загадчыкам кафедры этнаграфіі Інбелкульта і дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея.


1.jpg

Фотаальбом уратаваны падчас вайны, захоўваецца ў Лондане. Арыгінал альбома знаходзіцца ў Скарынаўскай бібліятэцы, а вельмі хутка матэрыялы будуць выдадзеныя кнігай.

Значэнне гэтых матэрыялаў цяжка пераацаніць. Перш за ўсё, яны з’яўляюцца важнай этнаграфічнай крыніцай для сучасных даследчыкаў. А яшчэ артэфакт — помнік культуры прыгожай і мінулай эпохі.

4.jpg

Высакаякасныя рэпрадукцыі памерам 148×210 у чатыры разы больш, чым арыгінальныя здымкі ў альбоме. Яны дазваляюць больш выразна ацаніць адметнасць нацыянальнай матэрыяльнай культуры, якой ужо не існуе, але якую паспела зафіксаваць экспедыцыя, а таксама майстэрства фотамастака Тодара Галмаджана.

5.jpg

На рэпрадукцыях:

Дзяўчына ў святочным строі з в. Даманавічы, Калінкавіцкі р-н.

Вартаўніца на могілках і ў царкве в. Таль, Любанскі р-н.

Маладзіца Алеся Мігаляня ў святочным строі з в. Таль, Любанскі р-н.

Дзяўчынка з каўняром «крыза» з в. Асташкавічы, Светлагорскі р-н.

Рыбак на р. Пціч ля хутара Залзіша, Бабруйская акруга.

Рэпрадукцыі можна набыць у кнігарні выдавецтва.