Рэшткі былой сядзібы ў Ручыцы, што на Вілейшчыне, унеслі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей

Гэта адбылося згодна з афіцыйна апублікаванай пастановай Мінкультуры Беларусі № 85 ад 2 лістапада. Дакумент размешчаны на Нацыянальным прававым партале, піша «РГ».


49.jpg

На фота — некалі велічная капліца, што стаяла на ўездзе ў маёнтак. Так яна выглядала ў жніўні 2022

У зону аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнайкаштоўнасці трапляюць вадаём, рэшткі дзвюх капліц і царква ў Ручыцы (былы маёнтак Ганута).

Нагадаем, што адзін з самых велічных маёнткаў Вілейшчыны ў Гануце (сёння вёска Ручыца) пабудаваў 1765 годзе архітэктар з Італіі. Яго запрасіў тагачасны гаспадар Тадэвуш Агінскі. А сядзіба Ганута была, увогуле, вядомая ад пачатку 16 стагоддзя. Маёнтак, пабудаваны ў 1765, складаўся з палаца і гаспадарчых пабудоў. Сёння пра былую веліч нагадвае напаўразбураная капліца, а таксама рэшткі бровара і панскага млына. На месцы палаца — зарослы ўзгорак. Кампазітар і дыпламат Міхал Клеафас Агінскі стаў гаспадаром маёнтка ў 1814, атрымаўшы Гануту ў спадчыну ад сваякоў. Апошнімі уладальнікамі Гануты былі Валовічы. Маёнтак значна пацярпеў у Першую сусветную, але быў адноўлены. Канчаткова Гануту знішчылі ў 1943 годзе. Тады знішчалі шматлікія панскія сядзібы.

Увосень 2020 года адзін са слупоў капліцы 18 стагоддзя рухнуў. Тады ж у Вілейскім райвыканкаме журналісту «РГ» паведамілі, што будуць шукаць грошы, каб умацаваць дах, бо маглі зваліцца астатнія слупы капліцы. А яшчэ — дабівацца, каб зрабіць ахоўную зону, бо без гэтага былі немагчымыя праектныя работы.


50.jpg
Cхема зон аховы гісторыка культурнай каштоўнасці з пастановы № 85


Чытайце яшчэ: На месцы былога маёнтка Агінскіх знайшлі старыя цаглінкі са слядамі жывёл