Літаратурныя рэзідэнцыі ў Варшаве для пісьменнікаў і перакладчыкаў з Беларусі і Украіны

Другая літаратурная рэзідэнцкая праграма для пісьменні(ц)каў і перакладчы(ц)каў у Варшаве.


rf4.jpg

Сёлета запрашаюць гасцей з Беларусі і Украіны правесці некалькі творчых тыдняў у цэнтры Варшавы, пад гасцінным дахам Старамесцкага Дома культуры. Абвяшчаецца два наборы, з якіх запросяць прынамсі пяць рэзідэнтаў на побыт ад 2 да 6 тыдняў.

Арганізатары хочуць уключыць замежных пісьменні(ц)каў і перакладчы(ц)каў у варшаўскі літаратурны свет. За некалькі тыдняў у Варшаве будзе магчымасць пазнаёміцца з мясцовай мастацкай сцэнай, гісторыяй горада і культурнай панарамай сталіцы. Рэзідэнтам прадастаўляюць кватэру ў цэнтры з утульным месцам для творчай працы, стыпендыя ў памеры 120 злотых брута за дзень, мастацкую, лагістычную і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку.

Набор прызначаны для пісьменні(ц)каў і перакладчы(ц)каў з Беларусі і Украіны якія адпавядаюць наступным крытэрыям: 

у іх ёсць хаця б адна кніга, томік паэзіі альбо пераклад, выдадзеныя ў друку, 

яны могуць дачыняцца на англійскай ці польскай мовах, 

у гэты момант працуюць над літаратурным праектам. 

Апошні тэрмін падачы заявак: 

22 мая 2022 года 

Час побыту: ліпень — снежань 2022 годa

Абвяшчэнне вынікаў: 31 мая 2022 года

Як падаць заяўку?

Заяўка мае змяшчаць: 

запоўненую форму

CV са спісам апублікаваных літаратурных твораў, 

суправаджальны ліст з апісаннем канцэпцыі творчай працы на час побыту (не болей за 5000 знакаў з прабеламі), 

фрагмент апублікаванай працы (максімум 10 старонак А4). 

Заяўкі кіраваць у пададзены тэрмін па адрасе: rezydencje@sdk.pl

Праект рэалізуецца ў рамках партнёрства польскіх гарадоў-арганізатараў рэзідэнцый — Кракава, Гданьска і Варшавы — і двух літаратурных аб’яднанняў: Асацыяцыі Літаратурнай Уніі і Асацыяцыі перакладчыкаў літаратуры. Гэтае супрацоўніцтва прывядзе не толькі да творчага побыту ў трох гарадах-гаспадарах, але і да стварэння сумеснага вэб-сайта, які прасоўвае ідэю літаратурных рэзідэнцый, а таксама да складання базы звестак аб стыпендыях у Польшчы і за мяжой. 

Больш інфармацыі пра літаратурныя рэзідэнцыі ў Польшчы можна знайсці на сайце праекта.