Украінскі праект «РокРадыё» на базе ўласнай інтэрнэт-пляцоўкі запусціў радыёстрым «РокРадыёBY», на якім можна паслухаць музыку беларускамоўных сучасных і культавых гуртоў, паведамляе espreso.tv.
Скрыншот з сайта "Рокрадыё.by"
Паслухаць творчасць беларускіх гуртоў можна па спасылцы:
Таксама тут прадстаўлены і папулярныя ўкраінскія рок-гурты.
«Праект толькі пачаўся, але ўжо ёсць планы па стварэнні блокаў навінаў, арыгінальных праграм і іншага, звязанага з сучаснай беларускай культурай, без дыктатарскіх абмежаванняў», — кажуць заснавальнікі новага Беларускага радыё ў асобе ўкраінскага радыёпрадзюсара Алега Удавічэнкі і кіраўніка Беларускай рады культуры Сяргея Будкіна.
«Вялікая колькасць прадстаўнікоў музычнай індустрыі была вымушаная пакінуць Беларусь, а вялікая колькасць твораў знаходзіцца пад забаронай. «РокРадыёBY» імкнецца стаць пляцоўкай для такіх беларускіх музыкаў у стылі рок, а таксама для тых дзеячаў, якія падтрымліваць сапраўдную беларускасць. Радыё заклікана стаць выспай беларускага і ўкраінскага року, а з часам і стартавай пляцоўкай для сумесных культурных праектаў», — адзначаюць стваральнікі «РокРадыёBY».
Радыё плануе рабіць інтэрв’ю зь беларускімі апазіцыйнымі, культурнымі і палітычнымі дзеячамі, прадстаўнікамі і вайскоўцамі палка ім. Кастуся Каліноўскага, пры падтрымцы якога паўстала радыёстанцыя, а таксама з украінцамі, якія падтрымліваюць ідэю вольнай Беларусі як дружалюбнай Украіне краіны.
Акрамя таго, у эфіры «з’явяцца блокі навін аб падзеях ва Украіне».
«Гэта будуць навіны з фронту, культурныя ініцыятывы, украінска-беларускія стасункі. Улічваючы ўзровень цэнзуры і прапаганды ў афіцыйных беларускіх СМІ, такі варыянт дасць магчымасць беларусам атрымліваць праўдзівую інфармацыю пра падзеі ва Украіне», — упэўнены арганізатары. «РокРадыёBY».
Іх каманда ўжо распрацавала дадатак «РокРадыёBY» для смартфонаў