• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.06.2022 | Грамадства

Мастак знішчанага роспісу ў кінатэатры «Перамога»: «Гэты праект выбіў нам Міхаіл Савіцкі»

Размах рэстаўрацыйных работ у кінатэатры «Перамога» падштурхнуў аглядальніка Reform.by аднавіць гісторыю знойдзенага — і ўжо знішчанага — пано ў будынку — помніку архітэктуры пасляваеннага перыяду.


55.jpg
Так выглядае кінатэатр «Перамога» зараз. Фота: Reform.by.

Нагадаем, «фрэска» 1990 года з выявай вершнікаў была знойдзена пад гіпсакардонам у пачатку рэстаўрацыйных работ у кінатэатры «Перамога» — у лютым 2022 года. Пано з астаноўленым аўтарствам чатырох мастакоў — Вячаслава Лямачкі, Андрэя Задорына, Рамана Заслонава і Васіля Баранава было адпраўлена на экспертызу ў Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Аднак па выніках даследавання сцяну з роспісам было вырашана дэмантаваць: па-першае, паводле праекту рэстаўрацыі, сцяна першапачаткова ішла пад знос, па-другое, па словах экспертаў, манументальная праца была ў дрэнным стане. І ўсё ж частку фрагментаў «фрэскі» было вырашана захаваць — іх адправілі на захоўванне ў Кафедральны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі.

54.jpg
Фрагмент знойдзенага роспісу. Фота: ДВА «Мінскбуд».

Гісторыяй стварэння манументальнай працы, ад якой засталіся, на жаль, толькі часткі, падзяліўся з Reform.by беларускі мастак, які сёння жыве ў Галандыі, адзін з аўтараў пано Андрэй Задорын.

«І пры чым тут «Перамога»?»

— Гэта было ў пачатку 1990-х. Праект у кінатэатры «Перамога» выбіў нам, камандзе маладых мастакоў, Міхаіл Савіцкі. У праекце былі задзейнічаны: тры жывапісцы — Слава Лямачка, Раман Заслонаў і я, графік Васіль Баранаў, а таксама манументалісты — Аляксандр Суша, Уладзімір Дзядзюля і Яўген Колчаў. Скульптура Жэні Колчава стаяла на ўваходзе.

Так атрымалася, што эскізы да роспісаў рабілі мы з Васем Баранавым. Ён вельмі добра працуе з кампазіцыяй, адчувае яе добра, і мы сыходзілі з таго, што раз кінатэатр «Перамога» — патрэбна такая ўзвышаная, урачыстая праца. Да таго моманту нашу Беларусь успрымалі як такі край партызан: у Савецкім Саюзе на выставах так і казалі: калі беларусы — дык абавязкова пра партызан пішуць, і вось мы тады вырашылі адысці ад гэтай тэмы.

53.jpg
Кінатэатр «Перамога» зараз. Ідуць рэстаўрацыйныя працы. Фота: Reform.by.

Па-першае, сам будынак быў у такім псеўдакласічным стылі, па-другое, час тады падштурхоўваў да чагосьці іншага, гістарычных каранёў. А ў мяне і літаратура адпаведная была. І мы ўзялі за аснову сармацкія партрэты. Не было ідэі намаляваць кагосьці канкрэтна, хутчэй стварыць такую агульную выяву гістарычнай постаці.

Трэба адзначыць, што мы таксама распрацавалі для праекту і шэсць эскізаў для відэасалона (тады ён быў у кінатэатры). Гэта былі палотны на падрамніках па фатаграфіях старога Мінска. Калі відэасалон пасля дэмантавалі, гэтыя палотны, на жаль, кудысьці зніклі.

Але вернемся да галоўнага роспісу. У майстэрні Лямачкі мы склеілі, памятаю, вялізны кардон, і ўтрох — Вася, Слава і я — яго потым і размалёўвалі. Далей перайшлі непасрэдна ў сам кінатэатр — там была падрыхтавана сценка для роспісу. Нагадаю, што памер нашага пано быў 4 метры на 8 метраў, — велізарная праца!

З матэрыяламі было не вельмі проста, таму пісалі проста тэмперай. А калі скончылі, то вырашылі падпісацца — даць імёны ўсіх чацвярых. І прыдумалі гэты подпіс на лацінцы: zrabili.

Памятаю, што калі мы працавалі, народ міма нас хадзіў у кіназалу, і каментаваў намаляванае на сцяне. «А чаму коннікі? Гэта шляхта? І пры чым тут «Перамога»?», — усякага наслухаліся. Але мы ўвогуле на крытыку смяяліся — у нас быў такі сапраўдны кураж, энергія кіпела, і мы за даволі кароткі тэрмін зрабілі гэты вялікі роспіс. Многім людзям, зрэшты, і падабалася.

52.jpg
Кінатэатр «Перамога» зараз. Ідуць рэстаўрацыйныя працы. Фота: Reform.by.

«Не было прэтэнзій»

— Што цікава, камісія, якая прымала ў нас тады працу, успрыняла яе «на ўра». І Міхасю Савіцкаму яна спадабалася, што дзіўна. Не было да яе прэтэнзій. Пазней, калі я ўжо прыязджаў у Мінск са сваімі замежнымі сябрамі, я абавязкова паказваў роспіс у кінатэатры. «Маўляў, глядзіце, якую штуку мы зрабілі!», — хваліўся, і ўсім пано вельмі падабалася.

А потым здарыўся 2000 год. Я зайшоў неяк у кінатэатр, а нашай працы — няма. Пайшоў у адміністрацыю, а мне гавораць: роспіс прыбралі па просьбах ветэранаў. Па іх словах, мы стварылі нацыяналістычны праект. Вось так вось. Дзесяць гадоў нікому сюжэт не перашкаджаў, а потым раптоўна стаў нацыяналістычным. І ніхто мастакам нічога не сказаў, не апавясціў.

Шкада, што зараз роспіс дэмантавалі. Я быў гатовы ўдзельнічаць у яго аднаўленні. Думаю, што і мае калегі таксама.

Тады, у 1990-х, вядома, быў зусім іншы час. Мы, мастакі, былі на куражы. Тое, што зараз адбываецца з нашай краінай, у які страшны канфлікт мы ўцягнутыя — кідае мяне ў шок. Не такую будучыню я ўяўляў і не такога хацеў для новай Беларусі. Я б сказаў, што ў нейкі момант мы дапусцілі гэтае «победобесие» — і вось вынік.

51.jpg
   Кінатэатр «Перамога» зараз. Ідуць рэстаўрацыйныя працы. Фота: Reform.by.

***

Нагадаем, што рэстаўрацыя, адкрытага больш за семдзесят гадоў таму кінатэатра пачалася зімой 2022 года.

Цяпер мінчане могуць назіраць пік будаўнічых работ на аб’екце.

Згодна з праектам заказчыка рэстаўрацыі КУП «Мінская спадчына», працэс зойме паўтара-два гады.

Як адзначалася раней, будынку трэба будзе глабальнае пераўвасабленне — узмацненне падмуркаў, сцен, рэстаўрацыя фасадаў і інтэр’ераў, у тым ліку вестыбюль, фае, зала з калонамі. У кінатэатры будзе тры залы: асноўная — на 108 месцаў, і дадатковыя — на 48 і 10 месцаў. Праект прадугледжвае і дзве кавярні, канферэнц-залу, кінабар. Падрадчыкам работ з’яўляецца «Будтрэст № 1».

Як будзе аформлены ў будучыні кінатэатр «Перамога» — пакуль не паведамлялася.

Нагадаем, што аўтарамі-архітэктарамі помніка, выкананага ў стылі сталінскі ампір, былі Іосіф Лангбард і Міхаіл Бакланаў.

reform.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў

Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як адвесці вайну ад Беларусі?

Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі нашай краіны не адбываюцца ваенныя дзеянні, Беларусь, можна сказаць, апынулася...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая

Сёння год, як у турме знаходзіцца палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых менеджараў...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на Belarus Urban Fellowship 2022 Што такое Belarus Urban Fellowship? Гэта курс анлайн-навучання...

Апошнія навіны

    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)
    Грамадства
    Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Як і чаму ўзніклі першыя дзяржавы беларусаў. 11-ы выпуск «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура Грамадства
    Паміж судом і «Славянскім базарам»: куды і навошта коціцца афіцыйная культура
    Культура Літаратура
    «Вялікае наша гора»

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM