У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы 15 верасня ў 17:00 адбудзецца адкрыццё выставы, прысвечанай 100-годдзю чацвёртага паэтычнага зборніка знакамітага беларускага паэта «Спадчына» 1922–2022, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» арганізатары праекта.
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь упершыню прадставіць грамадскасці рукапісы твораў і прыжыццёвы сюжэтны партрэт паэта, напісаны ў 1921 годзе Дзмітрыем Полазавым.
Зборнік «Спадчына» стаў першай кнігай Я. Купалы, выдадзенай у Беларусі і сабраў на сваіх старонках творы, напісаныя ў перыяд з 1905 па 1919 гг. Пра шлях кнігі да чытача раскажуць лісты паэта і матэрыялы з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, якія сталі памяткамі гістарычных рэалій, якія раскрываюць абставіны асабістага і грамадскага жыцця творцы.
Наведаць выставу можа кожны ахвочы з 15 верасня да 29 кастрычніка 2022 года.