Андрэй Хадановіч у сваім новым роліку выказвае думку, чаму «рускую літаратуру» як прадмет трэба прыбраць з беларускай школы

Паэт у відэа разважае пра вайну, Расійскую імперыю і месца ў ёй рускай літаратуры.


У выпуску даюцца адказы на пытанні, як хутка Пушкін прайшоў шлях ад вальнадумца, блізкага да дзекабрыстаў, да дзяржаўнага мужа, які мысліць у інтарэсах Расійскай імперыі, і чаму «Дуброўскі» Пушкіна — гэта хорар рускай культуры. Як мы не заўважылі чачэнскі кінжал у матчынай калыханцы Лермантава, а Някрасаў выдатна спарадыраваў гэты верш? Якія словы зазямлілі вядомыя радкі Цютчава пра таямнічую і загадкавую Расію? Хто быў папярэднікам Пушкіна ў яго імперскай несмяротнасці і як магілёўцы паўсталі супраць радкоў Пушкіна на яго помніку.