Самаізаляцыя – толькі для хворых на COVID-19 і прышчэпкі для дзяцей. Новаўвадзіны Мінздароўя ў час пандэміі

Самаізаляцыя цяпер толькі для хворых на каронавірус, а дзецям ужо хутка можна будзе зрабіць кітайскую вакцыну. Мінздароўя распавёў  аб апошніх зменах у барацьце супраць пандэміі.


100.jpg

Каронавірус адступае?

У мэтах павышэння эфектыўнасці лячэння і медыцынскага назірання пацыентаў з інфекцыяй COVID-19 на амбулаторным этапе, максімальнага выяўлення пацыентаў з інфекцыяй COVID-19 сярод асоб з клінічнай сімптаматыкай вострых рэспіраторных інфекцый, пастановай адменена знаходжанне ў самаізаляцыі кантактных асоб 1 і 2 узроўняў. Таксама, у сувязі з нізкім узроўнем захворвання інфекцыяй COVID-19 сярод асоб, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь з краін так званай «чырвонай зоны», адмененае знаходжанне ў самаізаляцыі і асоб, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь.

Такім чынам, пастановай прадугледжана-знаходжанне ў самаізаляцыі толькі асоб (грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства), якім выстаўлены дыягназ-інфекцыя COVID-19.

Дзецям — кітайская вакцына

Прышчапіць супраць COVID-19 можна будзе дзяцей ва ўзросце 12-17 гадоў. Для гэтага бацькам або законным прадстаўнікам неабходна падпісаць згоду на вакцынацыю.

Вакцынацыю можна будзе прайсці не раней 6 месяцаў пасля перанесенай дзіцём інфекцыі COVID-19, у адпаведнасці з інструкцыяй па медыцынскім ужыванні імунабіялагічнага лекавага сродку, агульнай характарыстыкай лекавага прэпарата і адсутнасцю супрацьпаказанняў да вакцынацыі ў дзяцей.

У цяперашні час для вакцынавання прапануецца інактываваная вакцына супраць інфекцыі COVID-19 (vero Cell). Краіна-вытворца Кітайская Народная Рэспубліка.

Прышчэпачная кампанія дзіцячага насельніцтва супраць інфекцыі COVID-19 пачнецца 27 снежня 2021 года.