Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечаны габрэйскай кухні на нашых землях.
Як паўплывала кухня габрэяў-літвакоў ды галічанаў-хасідаў на нашую? А беларуская — на габрэйскую кухню? Як елі селядзец у нас, а як — за габрэйскім сталом? Чаму літвакі любілі салёна-вострае, а хасіды — востра-салодкае? Якія стравы з нашых мясцінаў скарылі Нью-Ёрк, да чаго тут Фрэнсіс Скот Фіцджэральд і Адам Міцкевіч?
Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.