Сапега ці Вольскі? Даведайся, хто ты з вядомых беларускіх дзеячаў

18.03.2016 Культура

Да  якой гістарычнай або вядомай сучаснай асобы ты падобны? Хто бліжэй табе па характары тэмпераменце — Вітаўт, Сапега або Багдановіч?

А можа, гэта хтосьці яшчэ больш нечаканы? Ты даведаешся, калі пройдзеш унікальны тэст, распрацаваны АРР «Дзедзіч» у межах кампаніі «Наша мова».

Каб зразумець, чый светапогляд або палітычная пазыцыя табе бліжэй, трэба адказаць на 10 простых пытанняў па спасылцы. Нічога складанага— 10 сумленных адказаў, і ты атрымаеш сваю кароткую характарыстыку, а дакладней—характарыстыку таго беларускага дзеяча, якому ты больш за ўсё адпавядаеш.

Высветлі, чым ты падобны да таго ці іншага дзеяча, і даведайся цікавыя факты з біяграфіі гэтага чалавека.

Астрожскі ці Касцюшка, Міхалок або Вольскі? Правер сам і абавязкова падзяліся вынікамі тэсту ў сацыяльных сетках.

Прайсці тэст можна тут