Сапегі — ад Смаленска да Найробі. Чаму ў іх усё атрымлівалася? Новы выпуск відэапраекта «Сармат»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Сармат», прысвечанага шляхецкай культуры ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы.


Sarmat

Чаму Сапегі «саромеліся» свайго сапраўднага паходжання? Леў Сапега — адзіны выбітны прадстаўнік роду ці... ? Чым валодалі Сапегі і калі ўсё страцілі (ну, амаль усё)? Што стала з палацам у Ружанах і куды падзеўся «Сапежынскі збор»: кнігі, карціны, творы мастацтва? Калі быў апошні рэнесанс Сапегаў у Беларусі і як прадстаўнікі сям’і патрапілі ў Кенію?