Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Сармат», прысвечанага шляхецкай культуры ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы.
Чаму шляхта баялася праклёнаў і ці яны сапраўды працавалі? Ці можна было чараваць паводле Статутаў ВКЛ? Як ставіліся да ведзьмаў і як іх каралі? Хто меў права спаліць ведзьму? Чаму Радзівіл Пане Каханку кампенсаваў шляхцічу грошы за спаленую сядзібу на іншым канцы Беларусі? Якое месца хрысціянскай веры і навукі ва ўсім гэтым?