Што стала са шляхтай у ХХ стагоддзі? Новы выпуск відэапраекта «Сармат»

26.12.2024 Сармат

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Сармат», прысвечанага шляхецкай культуры ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы.


Sarmat

Вайніловічы, Чапскія, Радзівілы, Дзяржынскія, Луцэвічы — што аб’ядноўвае гэтыя прозвішчы? Хто здаваў у арэнду маці Янкі Купалы маёнтак Акопы і да чаго тут Сярэдняя Літва? Як разбегліся сцежкі братоў Іваноўскіх? Якой магла б стаць БНР, каб яе ўзначаліў патомны арыстакрат? Чаму Уладзімір Караткевіч шукаў у радаводзе шляхту? Пра тое, як разышліся лёсы нашчадкаў шляхты ў ХХ ст. — у нашым відэа.