Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Сармат», прысвечанага шляхецкай культуры ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы.
Пяхота ВКЛ і Рэчы Паспалітай — калі і чаму яна ўзнікла? З каго «выбіралі» выбранцоў? Чаму рост і матывацыя — важныя? Да чаго тут вугорцы? Якую зброю меў выбранец? Хто сабатаваў праект «моцнай пяхоты»? Як выбранецкія вёскі пад Слуцкам перажылі Радзівілаў і Рэч Паспалітую? Міфы і праўда пра выбранцоў — у нашым відэа.