Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Сармат», прысвечанага шляхецкай культуры ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы.
Ці была наша шляхта «дамаседамі»? Што і каго бралі з сабой у дарогу? Чаму адныя ночылі ў полі, а іншыя мелі дарожныя кухні і бары? Што такое Grand Tour і чаму бацькі не баяліся выпраўляць дзяцей у Еўропу на 3-4 гады? Колькі гэта каштавала і чаму было важным аспектам выхавання?