СЭТ запрашае на сустрэчы ў падтрымку праекта “ЭТНАЎСЁ”

07.12.2016 Афіша

У падтрымку праекта “ЭТНАЎСЁ — база дадзеных па этнаграфіі Беларусі”, які сёння выйшаў у фінал конкурса Social Weekend 8, мы падрыхтавалі 2 сустрэчы на платформе МаеСэнс.

Глядзіце, выйгравайце лоты і далучайцеся!

РАСПОВЕД ПРА КАЛЯДЫ І КІНАПРАГЛЯД0db23d0e-340f-487a-ab3e-43d2d95a07c5

Напярэдадні зімовага сонцастаяння – самай доўгай ночы і самага кароткага дня – паглядзім цікавыя фільмы Зінаіды Мажэйка і Рэгіны Гамзовіч, прысвечаныя каляднай тэматыцы. Паслухаем лекцыю Зміцера Скварчэўскага – магістра гістарычных навук, даследчыка беларускай міфалогіі. Вы даведаецеся пра гісторыю свята і семантыку. А таксама пра тое, што хаваецца за маскамі і вобразамі калядоўшчыкаў. Можна будзе задаць любое пытанне на гэтую тэму. Цукеркі ці печыва, кава ці гарбата – на ваш густ. Прыйсці можа чалавек любога ўзросту і полу.

Сустрэча пачнецца 17 снежня ў 16.00

Старонка сустрэчы на МаеСэнс

ПАВУЧЫМСЯ СПЯВАЦЬ БЕЛАРУСКІЯ ПЕСНІ З НУЛЯ

123Знаёмцеся – Ганна Сілівончык – старшыня Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства, удзельніца гурта традыцыйных спеваў Дайнава. Ганна правядзе для вас майстар-клас па аўтэнтычных калядных спевах. На занятку вы даведаецеся аб тым, што і для чаго спявалі калядоўшчыкі, паспрабуеце паспяваць традыцыйныя беларускія калядныя песні з розных рэгіёнаў Беларусі, зможаце задаць любыя пытанні па навучанні народным спевам. Прыняць удзел можа чалавек любога ўзросту і полу. Для ўдзелу ў майстар-класе не патрэбная ніякая асаблівая падрыхтоўка ці веданне нотаў.

Занятак пройдзе а 16-ай гадзіне 18 снежня (нядзеля).

Старонка сутрэчы на МаеСэнс

set.ethno.by