У літоўскай сталіцы ажыццяўляецца праграма «Сеньёр — сеньёру». Людзі сталага ўзросту могуць стаць апекунамі хатніх жывёл сталага ўзросту, якія пазбавіліся гаспадароў. Усе неабходныя сродкі па догляду за жывёламі, корм і напаўняльнік для прыбіральні, а таксама паслугі ветэрынараў будзе аплачваць муніцыпалітэт, піша delfi.lt.
Фота: Vilnius miesto savivaldybe
«Пажылыя жыхары сталіцы, якія мараць пра хатняга гадаванца, але не могуць сабе дазволіць завесці яго з-за таго, што баяцца доўгатэрміновых абавязацельстваў, могуць стаць часовымі апекунамі. Жывёлы сталага ўзросту не адрозніваюцца асаблівай актыўнасцю, таму ім будзе лёгка прыстасавацца да рытму жыцця пажылых людзей.
Гэты праект пойдзе на карысць як пажылым людзям, так і жывёлам. Дзякуючы жывёлам пажылыя людзі будуць весці больш актыўны лад жыцця, палепшыцца іх эмацыйны стан.
Мы прадставім неабходную дапамогу, каб пажылым людзям было як мага лягчэй клапаціцца аб чатырохногіх гадаванцах», — сказаў мэр Вільні Валдас Бэнкунскас.
Фота: Vilnius miesto savivaldybe
Людзі ад 65 і старэй (уключаючы жыхароў дамоў апекі) могуць стаць часовымі апекунамі жывёл. Для гэтага ім трэба прыехаць у прытулак муніцыпальнай кампаніі Grinda, абраць гадаванца, скласці дамову аб апецы. Усё неабходнае для жывёлы, уключаючы ветэрынарныя паслугі, будзе забяспечваць прытулак, а апякун будзе гуляць з гадаванцам, праводзіць з ім вольны час, дзяліцца сваім клопатам і любоўю. Калі пажылы чалавек не зможа больш клапаціцца аб жывёле, то яго зваротна перададуць у прытулак.
«З’яўленне хатняга гадаванца зробіць пажылых людзей больш актыўным, знізіць эмацыйны фон адзіноты, зменшыць пачуццё турботы і стрэс. Дзякуючы часовай апецы больш жывёл атрымае няхай часовых, але ўсё ж любячых і клапатлівых гаспадароў», — сказала дырэктар прытулку Агне Жэбене.
Цяпер муніцыпалітэт гатовы перадаць у апеку 21 гадаванца — 11 сабак і 10 котак. Іх колькасць мяняецца кожны дзень.